Кантакты

211631, г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, д. 1

8 (02151) 6-33-47

vdv-rik@vitobl.by (не для зваротаў грамадзян)

Падача электронных зваротаў і атрыманне адказаў у дзяржаўныя органы іншыя дзяржаўныя арганізацыі ажыццяўляецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел

Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:0014:00-17:00

Аддзел ЗАГС

Аддзел загса Верхнядзвінскага райвыканкама размешчаны па адрасе: 211631, Віцебская вобласць, г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, д. 1, каб. 97, 1 паверх

Тэл. 8 (02151) 6-37-06

Рэжым работы аддзела загса:
Аўторак -  серада, пятніца: з 8.00 да 17.00, перапынак – з 13.00 да 14.00;
Чацверг - з 11.00 да 20.00, ператынак з 15.00 да 16.00;
субота: з 8.00 да 17.00, перапынак з 12.00 да 13.00;
выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.

Графік прыёму зацікаўленых асоб:
Аўторак - серада: з 8.00 да 17.00, перапынак – з 13.00 да 14.00;
Чацверг - з 11.00 да 20.00, перапынак - з 15.00 до 16.00;
субота: з 8.00 да 17.00, перапынак - з 12.00 да 13.00;
выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.

Тэлефон даверу / гарачай лініі: 8 (02151) 6-37-06

Аддзел загса з'яўляецца структурным падраздзяленнем Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі.

Па агульным пытанням сваёй дзейнасці аддзел ЗАГСа падпарадкоўваецца:

Верхнядзвiнскаму раённаму выканаўчаму камітэту Адрас: Віцебская вобласць, 211573, г.Верхнядзвiнск, вул.Кааператыўная, д.1 Рэжым работы 08.00-13.00,14.00-17.00. Выхадныя субота, нядзеля

Па пытанням рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі:

 Галоўнаму упраўленню юстыцыі Віцебскага выканаўчага камітэта Адрас: 210015, г.Віцебск, вул.Праўды, д.18;Рэжым работа  08.00-13.00,14.00-17.00. Выхадныя субота, нядзеля

 Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь Адрас: 220004 г.Мінск, вул.Калектарная, д.10.Рэжым работы  09.00-13.00,14.00-18.00. Выхадныя субота, нядзеля

Ацаніць якасць ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і аказання паслуг аддзела загса можна на партале рэйтынгавай адзнакі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама


Паважаныя наведвальнікі!

Прыём грамадзян з заявамі, па якім патрабуецца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, праводзіцца штодзённа ў рабочыя дні аддзела загса.

У аддзеле загса арганізаваны прыём па папярэднім запісе і папярэдняе кансультаванне, якія могуць быць праведзены як на асабістым прыёме, так і па тэлефоне 8 (02151) 6-37-06 штодзённа ў рабочыя дні аддзела загса.

Адказнай асобай за папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс на прыём, па рабоце з насельніцтвам па заяўным прынцыпе «адно акно» з'яўляецца начальнік аддзела загса Карценка Алена Мікалаеўна.
У аддзеле загс ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісу акта грамадзянскага стану на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце (тэл. 6 37 06).

У аддзеле загса можна азнаёміцца з данымі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы, на канкрэтныя даты, у кабінеце № 97 у начальніка аддзела Кортенко Алены Мікалаеўны, або па тэлефоне 6 37 06.

Аддзел загса ажыццяўляе папярэдні запіс на прыём падачы заявы аб рэгістрацыі заключэння шлюбу па тэлефоне 6 37 06.

Аддзел загса па жаданні асоб, якія ўступаюць у шлюб, ажыццяўляе рэгістрацыю заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы па нядзельных днях. Уведзены новыя формы ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу:

  • па індывідуальным сцэнарыі;
  • з выездам на месца рэгістрацыі шлюбу.

Дадзеныя формы рэгістрацыі праводзіцца пры заключэнні дадатковага дагавора, у адпаведнасці з зацверджаным тарыфам і ў граніцах устаноўленага рэжыму рабочага часу аддзела загса, калі выезд работніка аддзела загс не перашкаджае дзейнасці аддзела загс.

Выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем аддзела загс ажыццяўляецца ў граніцах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у якой створаны і дзейнічае выканаўчы і распарадчы орган, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца аддзел загс.

1 студзеня 2024 года памер базавай велічыні складае 40 руб. (зацверджана пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 944 ад 27.12.2023 г.).


Задачы і функцыі аддзела загса

Парадак абскарджвання адміністрацыйных рашэнняў

Аплата за здзяёсненне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану

Тарыфы на дадатковыя платныя паслугi


Звароты грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў загса,

могуць быць накіраваны пісьмова поштай, перададзены непасрэдна ў Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт

па адрасе: вул. Кааператыўная, д. 1, 211631, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобласці.

Электронныя звароты, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў загса, падаюцца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай)

рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб: https://обращения.бел/

з выбарам арганізацыі (дзяржаўнага органа) – Верхнядзвінскі раённывыканаўчы камітэт, для далейшага разгляду па кампетэнцыі.

Звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб разглядаюцца ў Верхнядзвінскім раённым выканаўчым камітэце цэнтралізавана,

у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб",

Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб".


Легалізацыя

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць органаў загса

Група архіва органаў, рэгіструючых акты грамадзянскага стану галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскай вобласці