Кантакты

211631, г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, д. 1

8 (02151) 6-33-47

vdv-rik@vitobl.by (не для зваротаў грамадзян)

Падача электронных зваротаў і атрыманне адказаў у дзяржаўныя органы іншыя дзяржаўныя арганізацыі ажыццяўляецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел

Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:0014:00-17:00

Нашы землякі - навукоўцы

Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч

Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1999 г.) кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

нарадзіўся 21 кастрычніка 1939 на чыгуначнай станцыі Барковічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці БССР.

У 1966 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Гісторыя і грамадазнаўства».

Працаваў лектарам, затым - дырэктарам Рэспубліканскай камсамольскай школы пры ЦК ЛКСМ Беларусі ў 1966-1971 гг. У 1975-1984 гадах - сакратар партыйнага камітэта ў Акадэміі навук БССР. У 1984-2006 гадах - загадчык аддзела, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2010-2015 гадах - прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1990 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук на тэму «Ідэйна-выхаваўчая работа сярод працоўных Беларускай ССР (1970 -1980 гг.)».

Узнагароды:

  • медаль «За працоўную доблесць» (1981)
  • Грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980 г.),
  • прэмія імя акадэміка В. А. Капцюга НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН (2003 г.).

Варонін Васіль Аляксееві

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАНБ.

Нарадзіўся 6 снежань 1971 ў в. Дзярновічы ў сям'і педагогаў. У 1989 г. скончыў з залатым медалём СШ № 2 г. Верхнядзвінска. Далейшы шлях ён абраў па прыкладзе рана пайшоўшага з жыцця бацькі-гісторыка і свайго настаўніка гісторыі Р.Ф.Масейчанка - паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пасля заканчэння якога працягнуў навучанне ў аспірантуры, ў 2000 г. стаў кандыдатам гістарычных навук, у 2005 г. - дацэнтам. Стажыраваўся ў вышэйшых навучальных і навуковых установах Польшчы і Літвы.

Галоўным напрамкам навуковай дзейнасці нашага земляка стала гісторыя Беларусі эпохі Вялікага Княства Літоўскага XIII-XIV стагоддзяў.

Васіль Варонін працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце, з 2000 г. - у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 2016 года - загадчык аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Пералік навуковых прац В.Варонiна ўключае звыш ста назваў. Ён сістэмна даследуе гісторыю Полацкай і Віцебскай зямель у складзе ВКЛ, вывучае дзяржаўна-палітычную гісторыю гэтай дзяржавы, археалогію.

Актыўна ўдзельнічае ў рабоце міжнародных канферэнцый, яго выступы і матэрыялы даследаванняў перакладаюцца на замежныя мовы, публікуюцца ў Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Вільнюсе, Кіеве і Беластоку.

Не пакідае наш зямляк без увагі і родныя мясціны. Матэрыялы яго даследаванняў па гісторыі Верхнядзвіншчыны ўтрымліваюцца ў кнізе «Памяць», друкуюцца на старонках раённай газеты «Дзвінская праўда».