У Верхнядзвінскім раёне дзейнічае 20 рэлігійных абшчын, якія прадстаўляюць 4 канфесіі, у тым ліку 9 праваслаўных, 7 рымска-каталіцкіх, 3 - христиан веры евангельскай і 1 - евангельскіх хрысціян баптыстаў. З 23 наяўных культавых будынкаў, 3 - з'яўляюцца помнікамі архітэктуры і ахоўваюцца дзяржавай.
У раёне праходзяць «Калядныя фестывалі», удзел у якіх прымаюць прадстаўнікі розных канфесій.
У перыяд Калядных і навагодніх святаў праводзяцца дабрачынныя акцыі з удзелам кіраўнікоў аддзелаў і службаў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, святароў.
З кожным годам усё большай папулярнасцю сярод жыхароў раёна карыстаюцца вадохрышчанскія купанні ў Іарданіі, якія арганізуюцца на вадаёме г. Верхнядзвінска.
Святары прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні раённых свят. Традыцыйным стала запрашэнне праваслаўных і каталіцкіх святароў (як прадстаўнікоў найбольш шматлікіх канфесій у раёне) на сельскагаспадарчыя святы: «Засеўкi», «Зажынкі», «Дажынкі», дні работнікаў сельскагаспадарчай і перапрацоўчай галіны і інш.
Традыцыйным стала правядзенне 8 ліпеня ў аграгарадку Сар'я Верхнядзвінскага раёна «Дня сям'і, любові і вернасці». Наведаць Свята-Успенскую царкву і дакрануцца да скульптуры Святых Пятра і Фяўроніі, а таксама атрымаць благаславенне арцыбіскупа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія імкнуцца маладыя сем'і, паломнікі Верхнядзвінскага раёна і благачынны Полацкай епархіі.
Двойчы ў год (у лютым і жніўні) праходзяць дні памяці расіцкіх ксяндзоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, якія кананізаваны каталіцкай царквой за подзвіг у імя веры. У гады Вялікай Айчыннай вайны яны прынялі пакутніцкую смерць разам са сваімі прыхаджанамі, хоць фашысты прапаноўвалі ім захаваць жыццё. Паломнікі з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа накіроўваюцца ў Расіцкі касцёл Святой Тройцы, каб ушанаваць памяць пакутнікаў.
У раённым выканаўчым камітэце праводзяцца сустрэчы са святарамі раёна і кіраўнікамі рэлігійных суполак, на якіх абмяркоўваюцца пытанні сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў раёне, захавання нормаў рэлігійнага заканадаўства, праблемы барацьбы са злачыннасцю, п'янствам, пажарнай і дэмаграфічнай бяспекай, іншыя пытанні.