Кантакты

211631, г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, д. 1

8 (02151) 6-33-47

vdv-rik@vitobl.by (не для зваротаў грамадзян)

Падача электронных зваротаў і атрыманне адказаў у дзяржаўныя органы іншыя дзяржаўныя арганізацыі ажыццяўляецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел

Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:0014:00-17:00

Лясная гаспадарка

ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас»

Сайт ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас» http://vrhleshos.by/

Сайт Віцебскага ДВЛГА http://vitebsk.mlh.by/

Дырэктар: Круглікаў Артур Сяргеевіч тел.+375 (2151) 6-26-31; 

ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас» утвораны ў 1960 годзе.

Да 7 студзеня 1963 года называўся Дрысенскі лясгас.

Складаецца з 9 лясніцтваў:

  • Бігосаўскага - 5-87-08
  • Барковіцкага - 5-43-95
  • Верхнядзвінскага - 5-24-56
  • Дзярновіцкага - 2-42-36
  • Ігналінскага - 2 -36-29
  • Леанішанскага - 2-40-60
  • Асвейскага - 2-43-95
  • Сар'янскага - 2-76-39
  • Стралкоўскага - 2-34-41

Дрэваапрацоўчага цэху, гаража, апарата кіравання.

Колькасць працуючых - каля 380 чалавек летам, зімой - 360 (на восень і зіму звальняюцца сезонныя рабочыя).

Агульная плошча , занятая лясгасам - 103795 гектараў.

Плошча, пакрытая лесам - 91546 гектараў.

Дзейнасць:

Пасадка лесу, догляд за лесам, нарыхтоўка драўніны, распілоўка піламатэрыялаў, рэалізацыя драўніны і піламатэрыялаў.

Вялікую долю дзейнасці лясгаса займае ўборка лесу ад захламленасці, ад смецця, асабліва ў месцах масавага адпачынку, у водаахоўных зонах, паблізу вадаёмаў, уздоўж аўтамабільных дарог, у месцах, набліжаных да Верхнядзвінска і іншых населеных пунктаў, абсталяванне месцаў адпачынку альтанкамі.

Асаблівае месца ў дзейнасці Верхнядзвінскага лясгаса займае стварэнне і развіццё дэндрарыя. Дэндрарый - гэта свайго роду ландшафтны парк, дзе з улікам рэльефу мясцовасці разбітыя алеі, збудаваны альтанкі, вадаёмы.

Галерэя малюнкаў