Аўкцыёны па продажы аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці (нежылых будынкаў і збудаванняў) і зямельнага ўчастка або на права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка для абслугоўвання нерухомай маёмасці, у тым ліку з усталяваннем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні, арганізуе і праводзіць Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама.
Аўкцыёны па продажы нерухомай маёмасці арганізуюць і праводзяць таксама РУП «Віцебскі iнстытут нерухомасці і ацэнкі» (210016, Віцебск, вул. Свідзінскага, 4, тэл. 8 (212) 54 89 95); КУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» (210015, Віцебск, праезд Гогаля, д. 5, тел. 8 (212) 42 60 07, 8 (212) 42 60 08); Эканамічны суд Віцебскай вобласці (210025, Віцебск, вул. «Праўды», 32).