Рыхтуйцеся зрабіць прыпынак
Прыгранічча дае шмат магчымасцяў, напрыклад, па прыцягненні інвестыцый і развіццю турызму, але не менш і абавязкаў. Верхнядзвінскі раён першым у Беларусі сустракае гасцей з Латвіі і Расіі, роўна як і проста праезных. Рэгіён - вароты на Захад і Усход.
Стварыць усе ўмовы, каб госці Верхнядзвіншчыны адчувалі сябе камфортна і ўтульна - важная задача, з якой тут, дарэчы, спраўляюцца: прыезджых заўсёды здзіўляюць чысціня нашых дарог і дагледжанасць лясоў і палёў.
У раёне функцыянуе чатыры гандлёвых аб'екта грамадскага харчавання прыдарожнага сэрвісу і чатыры аўтазаправачных станцыі.
Першае, што кідаецца ў вочы пры ўездзе ў Верхнядзвінск, - АЗС № 67, належыць РУП «Беларуснафта - Віцебскаблнафтапрадукт».
На скрыжаванні, дзе адна дарога вядзе ў бок Латвіі і Расіі, іншая - у бок Полацка, трэцяя - да райцэнтра Мiёры, працуе шматфункцыянальная АЗС, у тым ліку кафэтэрый, крама і аўтастаянка. Кафэтэрый на 12 пасадачных месцаў і крама працуюць кругласутачна;
Кафэ «З густам» на 48 пасадачных месцаў і магазін ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», размешчаны на аўтадарозе Р -117 км 43 (права) в. Яніна, кафэ працуе з 12.00 да 03.00, магазін з 08.00 да 21.00 у летні перыяд , 08.00-20.00 ў зімовы перыяд.
У 2017 годзе ТАА «БелНафтаГруп» на аўтадарозе Р20 Витебск-Полацк-мяжа Латвійскай Рэспублікі км 194 (недалёка ад пагранічнага пропуску «Грыгораўшчына») адкрыты аб'екты прыдарожнага сэрвісу: АЗС, міні-кафэ, крамы, аб'екты працуюць кругласутачна.
На ўсіх аўтазаправачных станцыях, размешчаных на дарогах міжнароднага значэння, абсталяваны стацыянарныя крамы, у якіх рэалізуюцца як харчовыя, так і нехарчовыя тавары, маюцца гандлёвыя аўтаматы па продажы гарачай гарбаты і кавы, абсталяванне для разагрэву паўфабрыкатаў.
Ва ўсіх аб'ектах прыдарожнага сэрвісу рэалізуецца сувенірная прадукцыя, у тым ліку з сімволікай Рэспублікі Беларусь, Верхнядзвінскага раёна, карты дарог Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на англійскай мове, інфармацыйныя матэрыялы пра Рэспубліку Беларусь.
Маецца магчымасць ажыццяўлення разлікаў пры дапамозе банкаўскіх пластыкавых картак.
Акрамя рэалізацыі тавараў і аказання паслуг грамадскага харчавання наведвальнікам прадастаўляюцца паслугі душавых, бесправаднога Інтэрнэту, паслугі па камплектаванні абедаў у дарогу.
У мэтах папулярызацыі беларускай нацыянальнай кухні, у меню кожнага аб'екта грамадскага харчавання прыдарожнага сэрвісу уключаны шырокі асартымент беларускіх страў.