Рэжым працы юрыдычнай кансультацыі Верхнядзвінскага райвыканкама: з 8.00 да 17.00, субота, нядзеля выхадныя
Штодзённы прыём грамадзян ажыццяўляе дзяжурны адвакат.
Па жаданні можна папярэдне запісацца на прыём па тэлефоне (802151) 6-16-25;
загадчык юрыдычнай кансультацыі Верхнядзвінскага раёна Іванова Наталля Аляксандраўна, тэл. +37529 716 14 98 (МТС).
Дадатковую інфармацыю аб працы адвакатаў Віцебскай абласной калегіі адвакатаў і Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Вы можаце атрымаць на сайце http://www.rka.by/kollegies/vitebskaya-oblastnaya і http://www.rka.by
Інфармацыя для грамадзян
У адпаведнасці са арт.26 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г., N 334-з «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 N 7-З) адвакаты аказваюць наступныя віды юрыдычнай дапамогі:
- даюць кансультацыі і тлумачэнні па юрыдычных пытаннях;
- складаюць заявы, скаргі і іншыя дакументы прававога характару;
- прадстаўляюць інтарэсы кліентаў у судах, у тым ліку на стадыі выканання судовых пастаноў, а таксама ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у тым ліку іх органах кіравання, і перад фізічнымі асобамі;
- удзельнічаюць у дасудовай вытворчасці і судзе па крымінальных справах у якасці абаронцы, а таксама прадстаўніка пацярпелых, грамадзянскіх пазоўнікаў, грамадзянскіх адказнікаў;
- удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе ў якасці абаронцы, прадстаўніка пацярпелага, іншых фізічных або юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі адміністрацыйнага працэсу;
- праводзяць прававую ацэнку дакументаў і дзейнасці;
- вядуць прававую работу па забеспячэнню гаспадарчай i iншай дзейнасцi;
- вядуць прававую работу па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь;
- здзяйсняюць ад імя і ў інтарэсах кліентаў юрыдычна значныя дзеянні ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых ім кліентам і заканадаўствам;
- аказваюць іншыя віды юрыдычнай дапамогі.
Акрамя аказання названай вышэй юрыдычнай дапамогі ў адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта, адвакаты таксама маюць права ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, выступаць прымірыцелям ў прымірыцельнай працэдуры, медыятарам ў медыяцыі або трацейскімі суддзямі пры разглядзе спраў трацейскімі судамі.
У выпадку неабходнасці Вы можаце звярнуцца ў юрыдычную кансультацыю Верхнядзвінскага раёна па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 189
Тэлефон для даведак: (802151) 6-16-25.
Графік выездаў адвакатаў у аграгарадкі Верхнядзвінскага раёна