Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 мая 2020

28 мая – Дзень пагранічніка

28 мая 1918 года Савецкім урадам быў падпісаны Дэкрэт аб стварэнні пагранiчных войскаў. З тых часоў гэты дзень адзначаецца як Дзень пагранічніка.

Больш за 100 гадоў стаяць на варце межаў Радзімы ваяры ў зялёных фуражках. За гэты час пагранічнікі не раз станавіліся першым заслонам на шляху ворага, рабіўшым замах на незалежнасць нашай краіны. Кожны з пражытых імі дзён напоўнены прыкладамі самаадданай гераічнай барацьбы, мужнасці і бяспрыкладнай вернасці ваеннай прысязе, свайму народу і воінскаму абавязку.

Гісторыя памятае станаўленне пагранiчнай службы на беларускай зямлі, памятае шматлікія сутычкі пагранічнікаў з бандамі і кантрабандыстамі. Толькі са жніўня па лістапад 1918 годы байцы Віцебскага пагранічнага раёна затрымалі 1318 парушальнікаў мяжы, у тым ліку 219 кантрабандыстаў. У трыццатыя гады няспынная барацьба з варожай агентурай, шматлікія сутычкі з лазутчыкамi, пастаянныя трывогі і пошукі гартавалі пагранiчнікаў, узбагачалі іх баявы вопыт.

Не забыты і подзвігі пагранiчнікаў, якія прынялі першы ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сёння, у мірны час, ппагранiчнікі працягваюць несці службу па ахове Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Для любой Дзяржавы мяжа - святая святых.

Служба на мяжы - нялёгкая, але неабходная і важная.

 

Становішча на Дзяржаўнай мяжы

На ўчастку Полацкага пагранічнага атрада за няпоўныя 5 месяцаў 2020 года затрымана 42 парушальніка заканадаўства аб Дзяржаўнай мяжы, спынена 4 спробы парушэння дзяржаўнай мяжы, у выніку чаго затрымана 6 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы , 23 парушальніка пагранічнага рэжыму, 2 парушальніка рэжыму ў пунктах пропуску, 7 парушальнікаў правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.

Варта адзначыць, што ў параўнанні з 2019 г. колькасць парушальнікаў заканадаўства аб Дзяржаўнай мяжы знізілася больш чым у 2 разы.

У рамках мерапрыемстваў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту зброі і боепрыпасаў на пагранiчнай тэрыторыі, у ходзе сумесных рэйдаў з супрацоўнікамі Верхнядзвінскага, Браслаўскага і Мiёрскага РАУС у 9-ці выпадках выяўляліся і канфіскоўваліся зброя і боепрыпасы, у тым ліку і боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

У 12-і выпадках спынены спробы незаконнага перамяшчэння праз Дзяржаўную мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму больш за 10700 рублёў.

Спробы перамяшчэння праз Дзяржаўную мяжу ТМЦ з кожным годам становяцца ўсё больш выдасканаленымі.

4 лютага на тэрыторыі Браслаўскага раёна кантрабандысты паспрабавалі выкарыстаць беспілотны лятальны апарат для перамяшчэння праз Дзяржаўную мяжу тытунёвых вырабаў. Нягледзячы на прымаемыя хітрыкі і спробу не выканаць законныя патрабаванні парушальнікі былі затрыманы. Імі апынуліся жыхары горада Браслава і горада Полацка. Затрыманы аўтамабіль, які выкарыстоўваўся для транспарціроўкі тытунёвых вырабаў і канфіскаваны цэлы арсенал тэхнічных сродкаў: беспілотны лятальны апарат, прылада яго кіравання і запуску, партатыўны цеплавізар.

Увечары 22 красавіка у Браслаўскім раёне за парушэнне дзяржаўнай мяжы з Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь полацкімі пагранічнікамі затрыманы грамадзянін Літоўскай Рэспублікі 1981 г.н., жыхар г. Вільнюса.

У ходзе разбору высветлілася, што затрыманы літовец парушыў дзяржаўную мяжу на лодцы. У ёй ён перавёз ровар. Пры сабе ў затрыманага было 100 еўра і 800 беларускіх рублёў, якія ён загадзя абмяняў у Літве.