Контакты

211631, г. Верхнедвинск, ул. Кооперативная, д. 1

8 (02151) 6-33-47

vdv-rik@vitobl.by (не для обращений граждан)

Подача электронных обращений и получение ответов в государственные органы и иные государственные организации осуществляется посредством сайта в глобальной компьютерной сети Интернет по адресу https://обращения.бел

Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці"

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны.

У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульную карысць.
Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурнае правядзенне вольнага часу).

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №375 ад 27 лістапада 2023 года Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці