Інфармацыя для грамадзян
У адпаведнасці з арт. 26 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 334-З «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 № 7-З) адвакаты аказваюць наступныя віды юрыдычнай дапамогі:
- даюць кансультацыі і тлумачэнні па юрыдычных пытаннях;
- складаюць заявы, скаргі і іншыя дакументы прававога характару;
- прадстаўляюць інтарэсы кліентаў у судах, у тым ліку на стадыі выканання судовых пастаноў, а таксама ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у тым ліку іх органах кіравання, і перад фізічнымі асобамі;
- удзельнічаюць у дасудовай вытворчасці і судзе па крымінальных справах у якасці абаронцы, а таксама прадстаўніка пацярпелых, грамадзянскіх пазоўнікаў, грамадзянскіх адказнікаў;
- удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе ў якасці абаронцы, прадстаўніка пацярпелага, іншых фізічных або юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі адміністрацыйнага працэсу;
- праводзяць прававую ацэнку дакументаў і дзейнасці;
- вядуць прававую работу па забеспячэнні гаспадарчай і іншай дзейнасці;
- вядуць прававую работу па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь;
- здзяйсняюць ад імя і ў інтарэсах кліентаў юрыдычна значныя дзеянні ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых ім кліентам і заканадаўствам;
- аказваюць іншыя віды юрыдычнай дапамогі.
Акрамя аказання вышэйназванай юрыдычнай дапамогі ў адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта, адвакаты таксама маюць права ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, выступаць прымірыцелямі ў прымірыцельнай працэдуры, медыятарамі ў медыяцыі або трацейскімі суддзямі пры разглядзе спраў трацейскімі судамі.
У выпадку неабходнасці вы можаце звярнуцца ў юрыдычную кансультацыю Верхнядзвінскага раёна па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 189.
Тэлефоны для даведак: 8 (02151) 6-16-25.