Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што пастановай Мінэканомікі, Мінфіна, Мінбудархітэктуры ад 30.01.2026 № 6/8/7 ”Аб змяненні пастановы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2009 г. № 37/18/6“ (далей – пастанова № 6/8/7) унесены змяненні ў асобныя нормы Інструкцыі аб парадку налічэння амартызацыі асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў. (далей – Інструкцыя).
Частка карэкціровак носіць рэдакцыйны характар. Асноўныя змяненні датычацца налічэння амартызацыі па жывёлах асноўнага статка буйной рагатай жывёлы, а таксама падатковага ўліку амартызацыйных адлічэнняў асноўных сродкаў, набытых за кошт сродкаў бюджэту і пазабюджэтных дзяржфондаў.
Дапоўнена норма, згодна з якой арганізацыі і ІП, якія вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, маюць права не налічваць амартызацыю па жывёлах асноўнага статка. Раней у выключэннях значылася толькі рабочая жывёла. У новай рэдакцыі Інструкцыі ў выключэнні дададзены жывёлы асноўнага статка буйной рагатай жывёлы. Гэта азначае, што з 01.01.2026 права не налічваць амартызацыю на жывёл асноўнага статка буйной рагатай жывёлы не распаўсюджваецца (абз. 6 п. 1 пастановы № 6/8/7). Амартызацыйныя адлічэнні ажыццяўляюцца ў агульнаўстаноўленым парадку, прадугледжаным Інструкцыяй.
Адначасова захоўваецца права арганізацый прымаць рашэнне аб налічэнні (неналічэнні) амартызацыі ў дачыненні да іншых жывёл асноўнага статка, акрамя буйной рагатай жывёлы (свінні, бараны, козы і да т.п.), а таксама рабочай жывёлы.
Змяняецца парадак адлюстравання амартызацыі па асобных аб'ектах асноўных сродкаў у частцы прыросту кошту ад іх пераацэнкі. Змяненне прадугледжана ў дачыненні да асобных відаў аб'ектаў асноўных сродкаў, названых у частцы другой пункта 45 Інструкцыі (суднаходныя гідратэхнічныя збудаванні, аб'екты жыллёвага фонду, аб'екты знешняга добраўпарадкавання, аўтамабільныя дарогі агульнага карыстання і да т.п.), створаных (набытых, атрыманых, змененых) за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.
З мэтай недапушчэння дадатковых страт арганізацый, на балансе якіх улічваюцца аб'екты, створаныя (набытыя, атрыманыя, змененыя) за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, пастановай № 6/8/7 прадугледжана (пункт 45 Інструкцыі) уключэнне сум амартызацыі:
У частцы кошту, сфарміраванага за кошт названых бюджэтных сродкаў, а таксама ў частцы сум пераацэнкі і (або) абясцэньвання гэтага кошту – у склад іншых расходаў (без аднясення на затраты на вытворчасць);
У частцы кошту, не сфарміраванага за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сум пераацэнкі і (або) абясцэньвання гэтага кошту – у затраты на вытворчасць, расходы на рэалізацыю ў агульнаўстаноўленым парадку.
Бюджэтных арганізацый змяненні не закранулі. Як і раней, амартызацыйныя адлічэнні па разгледжаных вышэй аб'ектах асноўных сродкаў яны адносяць на памяншэнне фонду ў асноўных сродках (абз. 9 і 10 п. 1 пастановы № 6/8/7).
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2026 г.
Аддзел эканомікі Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта
Адрас: 211631, г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, 1
E-mail: Vdv-rikeconom@vitobl.by
Рэжым работы: панядзелак-пятніца з 8-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-00
|
Пасада |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
№ кабінета, тэлефон |
Пытанні, якія курыруюцца |
|
Начальнік |
Чырвонец Святлана Мікалаеўна |
16 |
Агульнае кіраўніцтва па пытаннях эканомікі і прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і камунальнай уласнасцю раёна, гандлёвай дзейнасці, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, развіцця прадпрымальніцтва і г.д.) |
|
Намеснік начальніка |
Аніська Кацярына Аляксандраўна |
22 |
Пытанні кіравання і распараджэння маёмасцю камунальнай уласнасці, |
|
Галоўны спецыяліст |
Быкава Юлія Вячаславаўна |
15 |
Пытанні гандлёвага і бытавога абслугоўвання, ліцэнзаванне гандлю, рэклама і г.д.) |
|
Галоўны спецыяліст |
Кузняцова Ганна Андрэеўна |
17 |
Пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і г.д. |
Аб заснаванні прэмій Урада за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны
Пастановай Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2024 г. № 455 «Аб стымуляванні дасягненняў у сферы эканамічнага развіцця» (дадатак 1) у Рэспубліцы Беларусь заснаваны прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны (далей – прэміі Урада).
Прэміі Урада будуць уручацца з 2025 года.
Штогод на конкурснай аснове будуць прысуджацца па дзве прэміі Урада ў дзвюх намінацыях:
- За значны ўклад у развіццё вытворчасці і сферы паслуг (работ);
- За дасягненні ў галіновай навуцы.
Адной прэміяй Урада ўзнагародзіць могуць аднаго чалавека або калектыў у колькасці не больш за 6 чалавек. Памер прэміі – 1000 базавых велічынь.
Прэмія Урада за значны ўклад у развіццё вытворчасці і сферы паслуг (работ) прысуджаецца за выдатныя вынікі ў галіне кіравання вытворчасцю, забеспячэнне і павышэнне якасці прадукцыі, укараненне новых прагрэсіўных метадаў менеджменту, вытворчасць новых або ўдасканаленых канкурэнтаздольных тавараў (работ, паслуг) пры выкананні агульных і спецыяльных умоў (крытэрыяў).
Прэмію за дасягненні ў галіновай навуцы будуць уручаць за выкананне НДВК(Т)Р у інтарэсах галіновых арганізацый або для галіновага тэхналагічнага развіцця, якія завяршыліся стварэннем новай навукова-тэхнічнай прадукцыі, асваеннем (укараненнем) у вытворчасці высокатэхналагічных экспартаарыентаваных інавацый і выпускам на гэтай аснове нанава асвоенай прадукцыі з высокай эканамічнай эфектыўнасцю.
Палажэннем аб прэміях Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2024 г. № 455, устаноўлены агульныя і спецыяльныя ўмовы (для канкрэтнай катэгорыі) прысуджэння прэмій Урада, кароткі рэгламент прыкладаецца.
У рамках рэалізацыі функцыі па забеспячэнні каардынацыі работы па ўручэнні прэмій Урада Міністэрствам эканомікі падрыхтаваны Метадычныя рэкамендацыі па вылучэнні суіскальнікаў прэмій.
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2024 г. N 455 «Аб стымуляванні дасягненняў у сферы эканамічнага развіцця»