Адрас:
211631, Віцебская вобласць, г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.170
Тэл. 8(02151) 6-77-83, факс 8(02151) 6-77-80
E-Mail:
Vdv_vt@sledcom.by (акрамя зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)
Рэжым работы:
Панядзелак-пятніца: з 9.00 да 18 гадзін
Перапынак на абед: штодня з 13.00 да 14.00 гадзін
Выхадны: субота, нядзеля
Начальнік аддзела:
Тамашэвіч Віталій Станіслававіч, тэл. 8 (02151) 6-77-47
Намеснік начальніка аддзела:
Шамёнак Анастасія Леанідаўна, тэл. 8(02151) 6-17-47
Інспектар аддзела:
Німыкіна Таццяна Рыгораўна, тэл. 8 (02151) 6-77-83
Графік
асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў,
і прадстаўнікоў юрыдычных асоб службовымі асобамі
Верхнядзвінскага раённага аддзела
Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
|
Начальнік аддзела |
Падпалкоўнік юстыцыі |
Тамашэвіч Віталій Станіслававіч |
1-ы аўторак месяца, 3-і аўторак месяца, З 8.00 да 18.00 гадзін Перапынак на абед 13.00-14.00 |
|
Намеснік начальніка аддзела |
Маёр юстыцыі |
Шамёнак Анастасія Леанідаўна |
2-і чацвер месяца, 4-ы чацвер месяца, З 8.00 да 18.00 гадзін Перапынак на абед 13.00-14.00 |
Папярэдні запіс на асабісты прыём да начальніка Верхнядзвінскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па тэлефоне 6-77-47 або па тэлефоне інспектара (па дакументацыйным забеспячэнні) 6-77-83.
Тэлефон гарачай лініі Верхнядзвінскага раённага аддзела Следчага камітэта: 8(033)3998024.
«Прамая тэлефонная лінія» і выязныя асабістыя прыёмы праводзяцца кіраўніцтвам Верхнядзвінскага раённага аддзела Следчага камітэта не радзей за адзін раз у квартал. Інфармацыя аб даце і часе правядзення загадзя размяшчаецца ў раённай газеце «Дзвінская праўда».
Вышэйстаячыя падраздзяленні:
Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці
Пр-т Маскоўскі, 51а, 210038, г.Віцебск, тэл./факс 8(0212) 46 20 07
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь
Вул. Фрунзэ, 19, 220034, г. Мінск, тэл. 8(017) 389 51 32, факс 8 (017) 290 35 48
Электронныя звароты
Увага!
У сувязі з уступленнем у сілу з 02.01.2023 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 №176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» звяртаем увагу на ніжэйпрыведзеныя новаўвядзенні.
З 02.01.2023 пад электроннымі зваротамі разумеюцца звароты заяўнікаў, пададзеныя праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).
Сістэмай уліку і апрацоўкі зваротаў з'яўляецца інфармацыйная сістэма, прызначаная для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх, а таксама для апрацоўкі электронных зваротаў, адказаў (паведамленняў) на іх, электронных копій адказаў (паведамленняў) на пісьмовыя звароты, іншай інфармацыі аб разглядзе зваротаў, аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці.
У сувязі з вышэйвыкладзеным з 02.01.2023 у выпадку паступлення ў падраздзяленні Следчага камітэта электронных лістоў грамадзян, юрыдычных асоб, мінаючы сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, такія лісты рэгістравацца і вырашацца як электронныя звароты не будуць.
Таксама звяртаем увагу наведвальнікаў сайта на палажэнні артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у адпаведнасці з якімі дзеянне дадзенага закона не распаўсюджваецца на звароты, што падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам. З улікам задач, якія выконваюцца Следчым камітэтам у сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці, інфармуем аб тым, што падача заяў аб злачынствах, скаргаў і хадайніцтваў па крымінальных справах, матэрыялах праверак шляхам накіравання электронных зваротаў (у тым ліку праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў) нормамі Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - КПК) не прадугледжана. Такія заявы, скаргі і хадайніцтвы згодна з артыкуламі 136, 139 і 168 КПК падаюцца ў падраздзяленні Следчага камітэта пісьмова або вусна (у апошнім выпадку - з занясеннем у пратакол).
Электронныя звароты ў Следчы камітэт падаюцца праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую аўтаматызаваную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей - сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).
Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Пры невыкананні патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да афармлення і зместу электронных зваротаў, або пры адсутнасці прыкладзеных электронных копій дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці.
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
Заяўнік мае права адклікаць свой электронны зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю, а таксама адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыі, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Калі пісьмовыя і (або) электронныя звароты аналагічнага зместу, якія паступаюць ад розных заяўнікаў, носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка падраздзялення Следчага камітэта або асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Следчага камітэта без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам. Пасля размяшчэння на афіцыйным сайце Следчага камітэта такога адказу (паведамлення) наступныя пісьмовыя і (або) электронныя звароты аналагічнага зместу не падлягаюць разгляду і адказы (паведамленні) на іх заяўнікам не накіроўваюцца.
Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Інфармацыя аб паступленні ў Акадэмію МУС
Інфармацыя аб паступленні ў ВНУ
Інфармацыя для тых, хто паступае ў 2025 годзе
Прамая тэлефонная лінія
Аб перавагах і асаблівасцях мэтавай падрыхтоўкі ў СК