У Верхнядзвінскім раёне дзейнічае 14 рэлігійных абшчын, якія прадстаўляюць 3 канфесіі, у тым ліку 8 праваслаўных, 2 рымска-каталіцкія, 3 – хрысціян веры евангельскай і 1 – евангельскіх хрысціян баптыстаў. З 23 наяўных культавых будынкаў 3 з’яўляюцца помнікамі архітэктуры і ахоўваюцца дзяржавай.
У раёне праходзяць «Калядныя фестывалі», у якіх удзельнічаюць прадстаўнікі розных канфесій.
У перыяд Калядных і навагодніх святаў праводзяцца дабрачынныя акцыі з удзелам кіраўнікоў аддзелаў і службаў раённага выканаўчага камітэта, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў, святароў.
З кожным годам усё большай папулярнасцю сярод жыхароў раёна карыстаюцца Купальскія купанні ў іарданях, якія арганізуюцца на вадаёме г. Верхнядзвінска.
Святары прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні раённых святаў. Традыцыйным стала запрашэнне праваслаўных і каталіцкіх святароў (як прадстаўнікоў найбольш лікавых канфесій у раёне) на сельскагаспадарчыя святы: «Засеўкі», «Зажаўкі», «Дажынкі», дні работнікаў сельскагаспадарчай і перапрацоўчай галін і інш.
Традыцыйным стала правядзенне 8 ліпеня ў аграгарадку Сар’я Верхнядзвінскага раёна «Дня сям’і, каханні і вернасці». наведаць Свята-Успенскую царкву і прыкласціся да скульптуры Святых Пятра і Фёдарыі, а таксама атрымаць благаславенне архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія імкнуцца маладыя сям’і, паломнікі Верхнядзвінскага раёна і благачынняў Полацкай епархіі.
Два разы ў год (у лютым і жніўні) адбываюцца дні памяці расіцкіх ксяндзоў Антонія Ляшэвіча і Юрыя Кашыра, якія кананізаваны каталіцкай царквой за подзвіг дзеля веры. У гады Вялікай Айчыннай вайны яны прынялі мучаніцкую смерць разам са сваімі прыхаджанамі, нягледзячы на тое, што фашысты прапанавалі ім захаваць жыццё. Паломнікі з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа накіроўваюцца ў расіцкі касцёл Святой Тройцы, каб аддаць даніну памяці мучанікам.
У раённым выканаўчым камітэце праводзяцца сустрэчы са святарамі раёна і кіраўнікамі рэлігійных абшчын, на якіх абмяркоўваюцца пытанні сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў раёне, дзяржаўных нормаў рэлігійнага заканадаўства, праблем барацьбы з злачыннасцю, алкагалізмам, пажарнай і дэмаграфічнай бяспекай, а таксама іншыя пытанні.
Інфармацыя пра мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Верхнядзвінскім раёне