Нацыянальнае агенцтва па турызме абвясціла старт Нацыянальнаму конкурсу па стварэнні канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё»
Удзельнікам конкурсу трэба распрацаваць запамінальны лагатып і слоган нашай краіны. Лепшая канцэпцыя ляжыць у аснову стварэння турыстычнага вобраза Беларусі. Аўтараў найлепшых работ чакаюць грашовыя ўзнагароды: агульны прызавы фонд складае 22 000 беларускіх рублёў: Пераможца атрымае 10 000 беларускіх рублёў! 2 месца – 7 000 беларускіх рублёў 3 месца – 5 000 беларускіх рублёў Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Беларусбанка, які з'яўляецца афіцыйным партнёрам праекта. Прыняць удзел можа кожны жадаючы. Удзельнікамі могуць быць фізічныя і юрыдычныя асобы.
Конкурсную работу можна накіраваць як індывідуальна, так і калектыўна. Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада. Затым камісія адбярыць да 20 работ, якія прымуць удзел у грамадскім анлайн-галасаванні. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і падрабязная інфармацыя на сайце Нацыянальнага конкурсу: https://belarustourism.by/vobraz-belarusi/ Сацыяльныя сеткі Нацыянальнага агенцтва па турызме: Instagram – @belarus.travel Telegram-канал – #ПазнайБеларусь