Лукашэнка - судзьдзям: дух, фундамент і аснова ў нас адна - справядлівасьць
Прэзідэнт Беларусі і Старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка пажадаў суддям ажыццяўляць сваю дзейнасць, абапіраючыся на прынцып справядлівасці. Аб гэтым ён заявіў на цырымоніі прыняцця прысягі суддзямі Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
- Лукашэнка прывёў да прысягі суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судаў
- Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнамі Айчыны Валентыя Сукала і Пятра Міклашэвіча
«Я прысягнуў сам сабе, што, пакуль будуць мае магчымасці, здольнасці, я буду рабіць усё, каб у грамадстве было справядліва. Памятайце, я казаў (і вы як юрысты мяне зразумееце), што мы не можам усё прапісаць у законах. Але дух, фундамент і аснова ў нас адна – справядлівасць. І гэта вас перш за ўсё тычыцца. Будзьце справядлівымі да нашых людзей, да нашага народа. Шчасця вам, здароўя, жывіце доўга і дзейнічайце на карысць сваёй краіны і нашага народа», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

