Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў амбасадах і МЗС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка правёў кадравыя перастаўкі ў пасольствах і МЗС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Заместнік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі пры Святым Прастоле. На яго пасаду ў МЗС пагаджаны начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Секрэта. Яго, у сваю чаргу, зменіць начальнік галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС Дзмітрый Мірончык.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Паўднёвая Афрыка і адначасова ў Батсване, Мазамбіку і Намібіі Ігар Белы цяпер будзе кіраваць беларускай дыпламатычнай місіяй у ААЭ і адначасова ў Кувейце.