Лукашэнка: Расія ніколі не пагодзіцца на накіраванне міратворчых сіл краін ЕС ва Украіну
Расія ніколі не пагадзіцца на накіраванне міратворчых сіл краін Еўрапейскага Саюза ва Украіну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю амерыканскаму блогеру Марыё Наўфалу, паведамляе БЕЛТА.
«Што тычыцца накіравання туды (ва Украіну. - Заўв. БЕЛТА) міратворчых сіл. Расія ніколі з гэтым не пагадзіцца. Па меншай меры, такая пазіцыя Расіі на сённяшні дзень. Асабліва таму, што кіраўніцтва Еўрапейскага саюза, перш за ўсё ў асобе Германіі і Францыі, займае вельмі агрэсіўную пазіцыю ў дадзены момант, - сказаў глава дзяржавы. - Не ведаю, ці ўдалося Трампу на перамовах з Макронам і Стармерам (Прэзідэнт Францыі і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. - Заўв. БЕЛТА) схіліць іх да міру і мірных перамоў, але вы бачыце - яны займаюць вельмі агрэсіўную пазіцыю адносна вайны Расіі і Украіны».