Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна накіравала віншаванне з Дзён будаўніка
Шаноўныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём будаўніка.
Усе часы ваша прафесія з'яўляецца адной з самых мірных і запатрабаваных у грамадстве. Дзякуючы вам у раёне пабудавана шматлікая аб'екты вытворчай і сацыяльнай сферы, дзясяткі тысяч квадратных метраў жылля, пабудаваны масты і дарогі. Плодамі сумленнай працы будаўнікоў карыстаюцца ўсе арганізацыі і жыхары рэгіёна.
Асаблівая падзяка ветэранам будаўнічага комплексу, якія заклалі традыцыі высокай якасці і надзейнасці ў працы, імкненне да прафесійнага росту. Упэўнены, што гэты багаж майстэрства будзе паспяхова выкарыстаны новымі пакаленнямі будаўнікоў, якія ўносяць у справу сучасныя тэхналогіі і канструктыўныя рашэнні.
Жадаем вам моцнага здароўя, прафесійнага майстэрства і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.