У дзень пажарнай службы ў Верхнядзвінскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да прафесійнага свята.
Напярэдадні Дня пажарнай службы ў Верхнядзвінскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да прафесійнага свята.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталій Лаврынаў. Ён падкрэсліў высокую значнасць працы ратавальнікаў для забеспячэння бяспекі і спакою ў раёне, падзякаваў асабовы склад за прафесіяналізм і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любой сітуацыі.
За асабісты ўклад у прадухіленні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у службовай дзейнасці аб’яўлена ўдзячнасць старшыні Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта:
Каротчанку Яўгену Юр’евічу, начальніку пажарна-авацыйна-ратавальнай часткі №1 Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;
Філіпенку Віктару Юр’евічу, кіроўцу пажарнага апацыйна-ратавальнага паста №11 Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».