15 мая – Дзень сям’і

Пра тое, што азначае для яе Дзень сям'і, расказала Раіса Фёдараўна Сардыка, чыя сям'я стала лаўрэатам раённага фестываля «Сям'я за мір і стварэнне» ў намінацыі «Сям'я года – гэта мы ўсе».

- Сёння ў мяне свята нават не падвойнае, а тройное: па-першае, вядома ж, Дзень сям'і; па-другое, дзень фестывалю супаў з маім асабістым юбілеем, а па-трэцяе, зусім хутка ў нас з мужам срэбнае вяселле.
Увогуле для мяне сям'я – гэта ўсё. Праца, сябры, захапленні адыходзяць на другое, трэцяе месца, таму што сям'я – самае галоўнае.
Дзень сям'і мы звыклі адзначаць не ў маі, а ў ліпені, у Дзень памяці святых благоверных Пятра і Фёўдарыі Мурамскіх. Абавязкова 8 ліпеня ездзім у Сар'ю на Дзень сям'і, каханні і вернасці. У маі адзначаем упершыню, і дзякуючы збегу значных дат для мяне гэта свята стала вельмі важнай, асаблівай.
Мая сям'я склалася, мы з мужам лічым сябе шчаслівымі людзьмі. Хочацца пажадаць, каб усе знайшлі свае паловінкі, з якімі былі б шчаслівыя.

Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"
http://www.d-p.by/2023/05/15-maya-den-semi-4/

15 мая – Дзень сям’і | Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт