У Віцебску стартаваў чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце
У Віцебску стартаваў чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце. Больш за 70 спартсменаў з усяго краіны змагаюцца ў некалькіх відах праграмы.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык. Ён пажадаў удзельнікам першынства высокіх спартыўных вынікаў, падкрэсліўшы, што тут сабраліся лепшыя спартсмены не толькі нашай краіны, але і свету.
– Гэта адзін са стартаў, які паўплывае на будучы чэмпіянат свету, – сказаў «ВВ» двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч. – Мы паказваем прыкладна такія ж камбінацыі, якія будзем выконваць у лістападзе ў Іспаніі.
Адзін з фішак чэмпіянату Беларусі – спаборніцтвы змешаных пар. Гэты адносна новы від праграмы ўведзены Міжнароднай федэрацыяй гімнастыкі для папулярызацыі скачкоў на батуце. Ён надае дадатковую глядзельнасць турнірам. Аднак у алімпійскую праграму пакуль не ўключаны.
– У спаборніцтвах змешаных пар буду скакаць з новай напарніцай – віцебчанкай Янай Лябедавай, – працягвае Іван Літвіновіч. – З ёй мы каля месяца трэніраваліся. Паспрабуем здзівіць журы. Вядома, хацелася б выйграць ва ўсіх відах праграмы, але пераможа наймацнейшы.