Пад лозунгам "Толькі разам! Толькі наперад!". Дні моладзі ў фестывальным Віцебску стартавалі з Маршу Пераможцаў
Сотні чалавек урачыста прайшлі па цэнтральных вуліцах горада. Сярод удзельнікаў - ганаровыя госці і саюзная моладзь.
Шэсце стала часткай вялікай патрыятычнай акцыі да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне "Моладзь памятае".
- "Славянскі базар" - гэта радасць сустрэч і новага супрацоўніцтва. Сюды прыляцелі творчыя хлопцы і дзяўчаты, якія будуць змагацца за перамогу ў конкурсе "Агні моладзевых талентаў". Прыляцелі да нас і маладыя журналісты, якія чакаюць старт рэспубліканскага конкурсу "Прэс-код" і будуць прэзентаваць свае праекты на двух пляцоўках. Мы будзем дзяліцца найлепшымі практыкамі, і ўдзел будзе прымаць не толькі саюзная моладзь, але і з іншых краін. Гэта магчымасць заявіць пра сябе, сваіх праектах, здольнасцях і затым супрацоўнічаць з моладзевымі рухамі іншых краін, абменьваючыся вопытам, - адзначыла першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Жанна Нарыцына.