На пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў разглядаюцца пытанні прафілактыкі ўзнікнення пажараў і навядзення парадку на зямлі
У аграгарадку Улла Бешенковіцкага раёна праходзіць выязное пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Галоўная тэма пасяджэння - прафілактыка ўзнікнення пажараў у прыродных экасістэмах, а таксама навядзенне парадку на зямлі, бо гэта адзін з найважнейшых элементаў па забеспячэнні бяспекі ў вяснова-летні пажарабяспечны перыяд.
У мерапрыемстве прымаюць удзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мелешкін, генеральны дырэктар Віцебскага ГПЛХО Юрый Ліпскі, старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Раман Кольца, старшыні раённых (гарадскіх) Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі Бешенкавіцкага райвыканкама, намеснікі старшынь гарвыканкамаў, якія курыруюць будаўніцтва, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама.
- Мы бачым рост узгаранняў у экасістэмах, якія пашкоджваюць збудаванні, прыносяць матэрыяльны ўшчарб. На жаль, ёсць і загінулыя. Улічваючы той факт, што 2025 год абвешчаны Прэзідэнтам годам благоустройства, асаблівую ўвагу мы павінны надаць парадку на зямлі, таксама прааналізаваць нашу з вамі работу па прадухіленні надзвычайных сітуацый, - адзначыў Дзмітрый Дзямідаў.
У ходзе пасяджэння ратнікі дэманструюць, як праводзяцца работы па зносе аварыйнага збудавання выбуховым метадам.