Сядзіба Грэбніцкіх ва Ушацкім раёне прададзена на аўкцыёне за базавую велічыню
Уключэнне ў гаспадарчы абарот і аднаўленне аб'ектаў гістарычна-культурнай каштоўнасці знаходзіцца на асаблівым кантролі дзяржавы.
Сядзіба Грэбніцкіх, якая размяшчаецца ў аграгарадку Ароўна ў 5 км ад Ушач, на беразе жывапіснага возера, была прададзена на электронных торгах.
За базавую велічыню сядзіба была прададзена адзінаму ўдзельніку аўкцыёну ‒ жыхарцы Мінска.