Вольга Млявая абрана старшынёй Маладзёжнага савета Віцебскай вобласці

На прэзідыуме абласнога Савета дэпутатаў зацверджана палажэнне аб Маладзёжным парламенце пры Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў.

 

- Парламенцкі орган сфарміраваны са складу найбольш актыўных прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, арганізацый, дэпутатаў ва ўзросце ад 18 да 31 года, па адным ад кожнага раёна вобласці, - паведаміў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны Дзмітрый Дзямідаў.

- На прэзідыумах раённых, гарадскіх Саветаў былі вылучаны дэпутаты ў абласны маладзёжны парламент. Гэтыя хлопцы будуць прадстаўляць Віцебшчыну на маладзёжным Савеце пры Нацыянальным сходзе. Палажэнне вызначае асноўныя задачы і мэты маладзёжнага органа. Створаны і кіруючыя органы, адпаведныя камісіі.

 

Адбылося першае пасяджэнне абласнога маладзёжнага парламента. Старшынёй Маладзёжнага савета абрана Вольга Млявая з Віцебскага раёна, яе намеснікамі - Анастасія Ляховіч з Талачынскага раёна і Генадзь Драздоў з Оршы. Сярод маладых парламентарыяў - урачы, настаўнікі, работнікі культуры.

Крыніца

Вольга Млявая абрана старшынёй Маладзёжнага савета Віцебскай вобласці | Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт