Асаблівасці пацвярджэння выканання мер экспартнага кантролю пры мытным дэклараванні тавараў
Меры экспартнага кантролю адносяцца да забарон і абмежаванняў, якія падлягаюць выкананню пры перамешчанні тавараў праз тамаженную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС) і іх размяшчэнні пад тамазенымі працэдурамі.
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 11.05.2016 № 363-З «Аб экспартным кантролі» (далей – Закон) экспартны кантроль уяўляе сабой комплекс мерапрыемстваў, якія забяспечваюць выкананне дазвольнага парадку ўвозу, вывозу, транзіту, выкарыстання аб'ектаў экспартнага кантролю і ажыццяўленне пасрэдніцкай дзейнасці ў дачыненні да іх.
Да аб'ектаў экспартнага кантролю адносяцца:
спецыфічныя тавары (работы, паслугі), пералікі якіх зацверджаны пастановай Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага тамазенага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2007 № 15/137;
тавары, інфармацыя, работы, паслугі, вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, не ўключаныя ў пералікі спецыфічных тавараў (работ, паслуг), на ажыццяўленне знешнегандлёвай ці пасрэдніцкай дзейнасці з якімі юрыдычныя і фізічныя асобы абавязаны ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 21 Закона атрымаць дазвол міжведамчага органа па экспартным кантролі.
Сярод спецыфічных тавараў вылучаюць тавары двайнога прызначэння, прадукцыю ваеннага прызначэння, а таксама тавары, якія кантралююцца ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Дазвольны парадак вывозу прымяняецца да ўсіх аб'ектаў экспартнага кантролю, а дазвольны парадак увозу – да прадукцыі ваеннага прызначэння і тавараў, якія кантралююцца ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Пры перамешчанні аб’ектаў экспартнага кантролю праз мытную мяжу ЕАЭС пацверджанне дзяржання мер экспартнага кантролю ажыццяўляецца шляхам прадстаўлення мытнаму органу ліцэнзіі, выдадзенай Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам (далей – ДВПК), альбо іншага дазвольнага дакумента, прадугледжанага заканадаўствам аб экспартным кантролі. Нумар і дата дазвольнага дакумента падлягаюць указанню ў мытнай дэкларацыі.
Трэба адзначыць, што для мэтаў экспартнага кантролю юрыдычныя і фізічныя асобы, якія намерваюцца ажыццявіць увоз або вывоз тавараў, абавязаныя правесці іх ідэнтыфікацыю па апісанні, тэхнічных характарыстыках, а таксама адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС. У выпадку немагчымасці адназначнай ідэнтыфікацыі тавараў юрыдычныя і фізічныя асобы маюць права звярнуцца ў ДВПК, на якія ўскладаецца арганізацыя правядзення ідэнтыфікацыі.
У выпадку, калі пры здзяйсненні мытных аперацый адносна дэкларуемых тавараў у мытнага органа ўзнікне абгрунтаванае сумненне ў правільнасці іх аднясення (неаднясення) да спецыфічных тавараў (работ, паслуг), мытны орган звяртаецца ў ДВПК.
Вынікі ідэнтыфікацыі выкарыстоўваюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі для вызначэння неабходнасці атрымання адпаведных дазвольных дакументаў на ажыццяўленне дзейнасці з таварамі.
У заключэнне паведамляем, што спецыфічныя тавары не могуць быць аднесены да тавараў для асабістага карыстання.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by