У Верхнядзвінску адкрылі пасля рамонту раённую паліклініку
Абноўлены фасад будынка, уваходная група, заменены акны і дзверы, зроблены ўнутраны рамонт кабінетаў і гаспадарчых памяшканняў, шмат зроблена для зручнасці наведвання медыцынскай установы людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Паліклініка абслугоўвае больш за 19 тысяч чалавек, разлічана на 250 наведванняў за змену.
Для аказання медыцынскай дапамогі адкрыты кабінеты ўрача агульнай практыкі, вузкіх спецыялістаў, працэдураная, эндаскапічны, фізіятэрапеўтычны, рынтгенаскапічны, УЗД, дыспансерызацыі, функцыянальнай дыягностыкі, клінічна-дыягнастычная лабараторыя...
На паляпшэнне якасці медыцынскай дапамогі раённы бюджэт вылучыў 1,2 млн руб. Вядомчы прафсаюз дадаў 2,5 тыс. руб., на гэтыя сродкі абсталявана пакой хатняга прызначэння для медперсаналу.
Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства ацанілі змены пасля таго, як была перарэзана на ўваходзе сімвалічная стужка. У цырымоніі адкрыцця паліклінікі прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Шаўчук, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнеўскі, старшыня райвыканкава Васіль Шылаў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by