За 5 месяцаў узровень агульнага траўматызму ў Віцебскай вобласці знізіўся на 7 працэнтаў
Стан прамысловага траўматызму, вынікі месячнага па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў сельскай гаспадарцы разгледжаны на пасяджэнні камісіі ў аблвыканкаме. Удзел у пасяджэнні камісіі прыняў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
З пачатку года ў Віцебскай вобласці па ўзроўні прамысловага траўматызму захоўваецца стабільная і кіраваная сітуацыя, - адзначыў у дакладзе старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барыс Яфрэмаў.
За 5 месяцаў узровень агульнага траўматызму зніжаны на 7 працэнтаў (з 85 да 79 выпадкаў). Забяспечана зніжэнне па колькасці выпадкаў са смяротным і цяжкім зыходам. Зніжэнне прамысловага траўматызму ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці склала 33 працэнты або мінус 16 выпадкаў па ўсіх відах. Па сельскагаспадарчай галіне ўзровень прамысловага траўматызму зніжаны на 28 працэнтаў або мінус 7 выпадкаў. Значна скарацілася колькасць траўмаў работнікаў у стане алкагольнага ап'янення - зарэгістраваны толькі адзін такі факт, тады як у мінулым годзе было 10 выпадкаў. Калі гаварыць пра прычыны, то пераважнымі па-ранейшаму застаюцца парушэнні патрабаванняў прававых актаў па ахове працы, дапуск да працы без навучання, практыкі, праверкі ведаў, неабеспячэнне сродкамі абароны, невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы. Значным застаецца ўдзельная вага прычын, абумоўленых дзеяннямі саміх пацярпелых, у прыватнасці, парушэннем імі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, парушэннем інструкцый, асабістай няасцярожнасцю.
- Па вобласці склаліся добрыя паказчыкі, але гэта ўмоўна, бо нават адзін выпадак гібелі або інваліднасці - гэта неабратная надзвычайная сітуацыя, - адзначыў Барыс Яфрэмаў.
На пасяджэнні камісіі вызначаны шэраг практычных мерапрыемстваў, накіраваных на далейшае замацаванне станоўчай тэндэнцыі па выключэнні выпадкаў любога траўмавання на вытворчасці. У сістэме прэвентыўных мерапрыемстваў важным звяном з’яўляюцца тэматычныя месячнікі, дэкаднікі і тыдні бяспекі. Ужо два гады Віцебскі рэгіён паспяхова ўкараняе прынцыпы Канцэпцыі нулявога траўматызму. У перыяд правядзення месячніка бяспекі сяўбнай кампаніі траўмаванне работнікаў не дапушчана. Гэта яшчэ раз пацвярджае эфектыўнасць праводзімых прафілактычных мерапрыемстваў.
Прадстаўніком аблвыканкама падпісана адпаведнае распараджэнне аб правядзенні з 12 чэрвеня месячніка бяспекі пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў і ў перыяд масавых работ па загатоўцы травы і зборцы кармавых культур.
"Віцебскія весткі"
Крыніца: vitebsk-region.gov.by