Верхнядзвінскі раён размешчаны на паўночным захадзе Рэспублікі Беларусь. Мяжуе з дзвюма дзяржавамі - Латвійскай Рэспублікай і Расійскай Федэрацыяй і трыма раёнамі нашай рэспублікі - Мёрскім, Полацкім і Расонскім.

Прыгранічнае становішча робіць рэгіён своеасаблівай візітнай карткай краіны.

На мяжы з Латвіяй размешчаны міжнародны аўтамабільны пераход «Грыгароўшчына-Патарніекі».

Плошча раёна – 2140 кв. км.

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу складаецца з 9 сельскіх Саветаў і 256 населеных пунктаў, сярод якіх цэнтр раёна – горад Верхнядзвінск.