Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт далучыўся да міжнароднай ініцыятывы – Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі.

У рамках гэтай ініцыятывы Еўрапейскага саюза мясцовыя органы ўлады (гарады і раёны) бяруць на сябе добраахвотныя абавязацельствы па зніжэнні аб'ёму выкідаў парніковых газаў не менш чым на 30% да 2030 года на сваёй тэрыторыі.

Асноўная мэта ініцыятывы – устойлівае энергетычнае развіццё на мясцовым узроўні і прыняцце мер па змякчэнні наступстваў і адаптацыі да змены клімату. Больш за 7 тысяч гарадоў і раёнаў у розных краінах падпісалі Пагадненне.

Пагадненне мэраў па клімаце і энергііЯк гарады могуць паўплываць на змену кліматуНавошта гарады ўдзельнічаюць у ініцыятывеШто я магу зрабіць для выратавання клімату?
Міжнароднае супрацоўніцтва | Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт