Аддзел землеўпарадкавання Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта з’яўляецца структурным падраздзяленнем Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта.

211631, Віцебская вобласць, горад Верхнядзвінск, вуліца Кааператыўная, 1.

Адрас электроннай пошты: vdv-rikzem@vitobl.by

Час працы: з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.

Начальнік аддзела Палтаўцава Наталля Канстанцінаўна, тэл./факс: 8 (02151) 6-37-21

Намеснік начальніка Балтрушэвіч Інна Міхайлаўна, тэл. 8 (02151) 6-28-97 (замацаванне за тэрыторыяй горада Верхнядзвінска, Сар’янскага сельсавета)

Галоўны спецыяліст Друц Юлія Іванаўна, тэл. 8 (02151) 6-28-97

(замацаванне за тэрыторыяй Белькаўшчынскага, Коханавіцкага, Асвейскага, Шайцераўскага сельсаветаў)

Галоўны спецыяліст, тэл. 8 (02151) 6-28-97

(замацаванне за тэрыторыяй Бігасаўскага, Боркавіцкага, Валынецкага, Дзернавіцкага сельсаветаў)

Кіраўнікі дзяржаўных землеўпарадкавальных органаў

Упраўленне землеўпарадкавання Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, г. Віцебск, вул. Праўды, 18;

Начальнік — Лугавінаў Ігар Алегавіч, тэл. 8 (0212) 68-68-76

Асабісты прыём грамадзян — 1-ы і 3-і аўторак месяца з 8.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» упраўлення землеўпарадкавання Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта — 8 (0212) 68-68-77

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, пер. Чырвоназорны, 12; e-mail:

Старшыня — Нявера Віталь Іосіфавіч, тэлефон: +375 (17) 288-10-19

Першы намеснік старшыні — Броўкін Пётр Мікалаевіч, тэлефон: +375 (17) 284-97-93

Намеснік старшыні — Бобер Мікалай Паўлавіч, тэлефон: 8 (017) 288-10-19

Галоўнымі мэтамі, задачамі і напрамкамі дзейнасці аддзела землеўпарадкавання Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта з’яўляюцца:

  • Ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай земляў, за правядзеннем і якасцю землеўпарадкавальных, зямельна-кадастравых работ;
  • Разгляд матэрыялаў па выманні і прадастаўленні зямельных участкаў, падаўжэнні тэрмінаў карыстання зямельнымі ўчасткамі, змяненні межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, правядзенне пры неабходнасці дадатковых узгадненняў названых матэрыялаў з зацікаўленымі асобамі і ўнясенне іх з праектам рашэння на разгляд у райвыканкам;
  • Разгляд матэрыялаў па спыненні правоў на зямельныя ўчасткі па падставах, вызначаных заканадаўствам, і ўнясенне іх з праектам рашэння на разгляд у райвыканкам;
  • Праверка выканання фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі, заканадаўства аб ахове і выкарыстанні земляў;
  • Прадастаўленне падатковым органам звестак аб наяўнасці ў фізічных і юрыдычных асоб земляў (у тым ліку аб плошчы, функцыянальным выкарыстанні і мэтавым прызначэнні зямельных участкаў) і звестак аб зямельных участках, якія знаходзяцца ў часовым карыстанні і своечасова не вернуты ў адпаведнасці з заканадаўствам, самавольна занятых, якія выкарыстоўваюцца не па мэтавым прызначэнні, не выкарыстоўваюцца юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі на працягу больш за шэсць месяцаў, а грамадзянамі — на працягу больш за адзін год;
  • Выяўленне невыкарыстоўваемых і нерацыянальна выкарыстоўваемых земляў, унясенне ва ўстаноўленым парадку на разгляд у райвыканкам прапаноў аб іх пераразмеркаванні;
  • Унясенне ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці прапаноў аб выкананні праектна-пошукавых, навукова-даследчых і праектна-эксперыментальных работ, звязаных з правядзеннем землеўпарадкавання, зямельна-кадастравых і геадэзічных работ, ажыццяўленне маніторынгу земляў, выкарыстання і аховы земляў на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна;
  • Узгадненне ў межах сваёй кампетэнцыі праектаў правядзення меліярацыйных, культурна-тэхнічных работ і іншых праектаў аховы і выкарыстання земляў, а таксама ўнясенне з праектам рашэння на разгляд у райвыканкам схем і праектаў землеўпарадкавання;
  • Прыпыненне правядзення меліярацыйных, культурна-тэхнічных, інжынерна-геадэзічных і іншых работ па асваенні і паляпшэнні земляў, якія ажыццяўляюцца без адпаведных праектаў або з адступленнем ад іх;
  • Складанне і прадастаўленне ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці штогадовых справаздач аб наяўнасці і размеркаванні земляў, аб ажыццяўляемым службай дзяржаўным кантролі за выкарыстаннем і аховай земляў, рэкультывацыі парушаных земляў, зняцці і выкарыстанні пладароднага слою глебы;
  • Узгадненне праграм, схем, праектаў і планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Верхнядзвінскага раёна ў галіне аховы і выкарыстання земляў;
  • Вывучэнне і аналіз рынку зямлі, распрацоўка прапаноў аб яго развіцці;
    • Удзел у прыёмцы работ па рэкультывацыі парушаных земляў, меліярацыйных, культурна-тэхнічных і іншых работ па асваенні і паляпшэнні земляў;
    • Забеспячэнне захоўвання землеўпарадкавальных спраў;
    • Арганізацыя ў межах сваёй кампетэнцыі навукова-тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва па пытаннях аховы, рацыянальнага выкарыстання земляў, землеўпарадкавання і дзяржаўнага зямельнага кадастра;
    • Разгляд ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку зваротаў фізічных і юрыдычных асоб па пытаннях землеўпарадкавання і землекарыстання, вядзенне прыёму грамадзян;
    • Ажыццяўленне кантролю за выкананнем адводу зямельных участкаў у частцы пакрыцця страт;
    • Ажыццяўленне іншых функцый, прадугледжаных заканадаўствам.