Служба занятасці круглагодна забяспечвае працай школьнікаў і студэнтаў у вольны ад вучобы час.
Працаваць падлеткі могуць з 14 гадоў, але пры ўмове згоды аднаго з бацькоў. З 16 гадоў такое рашэнне дзеці прымаюць самастойна.
Для працаўладкавання моладзі неабходныя наступныя дакументы:
- Накіраванне на працу службы занятасці;
- Пашпарт або іншы дакумент, які посведчвае асобу;
- Даведка, якая пацвярджае навучанне ва ўстанове адукацыі;
- Медыцынская даведка аб стане здароўя (форма 1 здароў/у-10);
- Пісьмовая згода аднаго з бацькоў (усынавіцеляў, апекуноў) для асоб ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў;
- Працоўная кніжка (пры яе наяўнасці);
- Заява аб прыёме на працу.
Больш падрабязна пра прававое працаўладкаванне ў вольны ад вучобы час можна даведацца, перайшоўшы па спасылцы https://www.mintrud.gov.by/ru/trudoustrojstvo-molodezhi-ru або QR-кодзе: