Кантакты

211631, г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, д. 1

8 (02151) 6-33-47

vdv-rik@vitobl.by (не для зваротаў грамадзян)

Падача электронных зваротаў і атрыманне адказаў у дзяржаўныя органы іншыя дзяржаўныя арганізацыі ажыццяўляецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел

Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:0014:00-17:00

Гісторыя

Далёка ў глыб стагоддзяў сыходзіць гісторыя раёна. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, засяленне Верхнядзвіншчыны пачыналася ў эпоху мезаліту. Гэтыя тэрыторыі першапачаткова былі заселены балцкімі, а на Асвейшчыне і угра-фінскімі плямёнамі, асіміляванымi ўжо ў нашым тысячагоддзі славянамі - крывічамі. Пра гэта гавораць назвы многіх населеных пунктаў, рэк, азёр, урочышчаў.

У сярэднія вякі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Полацкага Княства і Вялікага Княства Літоўскага, станавіліся арэнай шматлікіх войнаў, якія неслі з сабой разбурэннi.

Тут праходзіў перадавы рубеж барацьбы рускіх воінаў з крыжакамі і іншымі іншаземнымі захопнікамі.

У гады Айчыннай вайны 1812 года пры лагеры, створаным каля горада Дрысы і займаўшым тэрыторыю каля 14 кв. км, знаходзіўся штаб першай рускай арміі Барклая-дэ-Толі. Гэтыя падзеі выяўлены ў рамане Л.Н.Талстога «Вайна і мір».

На Верхнядзвінскай зямлі войскі Напалеона ўпершыню адчулі сілу і славу рускай зброі. Тут мужна змагаўся і склаў сваю галаву генерал Кульнёў - годны вучань Суворава, герой вайны 1812 года.

Далейшая гісторыя Верхнядзвіншчыны непарыўна звязана з гісторыяй усёй Беларусі, а з 1917 года - з гісторыяй савецкай дзяржавы. Праз паўстаннi 1831-га і 1863 гадоў, рэвалюцыі 1905-га і 1917 года прайшла Верхнядзвінская зямля, пакідаючы ў гісторыі слаўныя імёны і помнікі.

Вялікая Айчынная вайна на Верхнядзвіншчыне - гэта асобная старонка гісторыі, мужная і трагічная 1110 дзён і начэй ішла нямецкая акупацыя раёна і ўсе яны былі напоўнены бесперапыннай барацьбой з ворагам. У далёкія ваенныя гады 15 тыс. жыхароў раёна змагаліся ў радах народных мсціўцаў, больш за 3,5 тыс. нашых землякоў ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях на фронце. Несмяротныя подзвігі здзейснілі ўраджэнцы раёна Героі Савецкага Саюза - I.К.Захараў, I.А.Макеянок, И.М.Кобзун, М.М.Мядель, Э.В.Лавринович, С.А. Забогонский, А.М.Бурак, Н.В.Троян. У Асвейская-Расонскай партызанскай зоне пачынаў свой ратны шлях П.М.Машеров.

У самай паўночнай часткі раёна, на стыку межаў трох сёння незалежных, а раней уваходзіўшых ў склад Савецкага Саюза рэспублік - Латвіі, Беларусі і Расіі узведзены Курган Дружбы. Ён сімвалізуе цеснае інтэрнацыянальнае адзінства рускіх, беларусаў і латышоў, змацаваные крывёй у барацьбе з фашызмам. Штогод у першую нядзелю ліпеня збіраюцца тут ветэраны, моладзь, жыхары прыгранічных раёнаў, каб ушанаваць памяць загінулых, успомніць пра гераічныя старонкі зараз ужо далёкай вайны. У гэты дзень ўскладаюцца кветкі да помнікаў Героям Савецкага Саюза латышу Іманту Судмалісу, адважнай партызанскай разведчыцай расіянцы Марыі Пынто, падпольшчыкам Прошкаўскай інтэрнацыянальнай камсамольскай арганізацыі ў Беларусі.

У памяці жыхароў раёна назаўжды застануцца светлыя імёны расіцкіх пакутнікаў - ксяндзоў Юрыя і Антонія, якія ў лютым 1943 г. прынялі разам з мясцовымі жыхарамі пакутніцкую смерць ад рук фашыстаў. У 1999 годзе расіцкія пакутнікi былі кананізаваныя Папам Рымскiм.С тых часоў штогод у Расіцкім касцёле праводзяцца дні памяці Святых Юрыя і Антонія.


З гісторыі Дрысенскі раёна

Дрысенскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. у складзе Полацкай акругі. 28 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 7 сельскіх Саветаў. Яго цэнтрам стаў горад Дрыса, 25 дэкара 1962 г. перайменаваны ў Верхнядзвінск.

У 20-я і 30-я гады мінулага стагоддзя раён займаў тэрыторыю ў 55102 дзесяціны і межаваў на працягу 30 вёрст па Заходняй Дзвіне з Польшчай, 27 вёрст - з Латвіяй і 54 вярсты - з Асвейскiм і Валынецкім раёнамі. Тут пражывала 23767 жыхароў, з іх: 88,5% - беларусы, 2,4% - рускія, 0,1% - украiнцы, 0,5% - палякі, 7,9% - яўрэі, 0,1% - немцы, 0,4% латышы і 0,1% - іншыя нацыянальнасці. У вёсках было засяроджана 89% насельніцтва, якое займалася сельскай гаспадаркай.

У раёне налічвалася 420 населеных пунктаў, уключаючы чыгуначныя будкі і лясныя вартоўні, і 5103 гаспадаркі. У тым ліку ў г. Дрыса і м. Росіца - 643.

У дакументах Установы «Занальны архіў у г. Полацку» маецца справаздача Дрысенскага райвыканкама III Дрысенскаму раённаму з'езду Саветаў, які праходзіў з 28 лютага па 2 сакавіка 1926 г. На з'ездзе разглядаліся пытанні адміністрацыйна-арганізацыйнай работы райвыканкама, фінансава-эканамічнага становішча раёна, працы міліцыі і судова-следчых органаў, прамысловасці і камунальнай гаспадаркі, стану лясной гаспадаркі, гандлю і кааперацыі, народнай адукацыі і аховы здароўя, закраналіся пытанні землеўпарадкавання і становішча спраў у сельскай гаспадарцы.

Варта адзначыць, што буйной прамысловасці ў раёне не было. З прадпрыемстваў меліся 3 вадзяных і 1 паравы млын. Усе вадзяныя млыны арандаваліся прыватнымі асобамі, а Дрысенскі паравы млын здавалася ў арэнду мукамольнай арцелі «Чырвоны млынар».

У раёне налічвалася 785 дробных саматужнікаў, якія толькі ў г. Дрыса аб'ядналіся ў Савет саматужнікаў і стварылі ссудо-ашчадную касу.

Дадатковых даходаў у насельніцтва не было, акрамя нязначных заробкаў на нарыхтоўцы роў установам, а ў Бігосаўскім і Расіцкім сельскіх Саветах - на будаўніцтве чыгункі.

У 1925/1926 навучальным годзе працавалі 24 школы, у якіх навучаліся 1050 хлопчыкаў і 491 дзяўчынка, працавала 30 настаўнікаў. У г. Дрыса адкрылася габрэйская пачатковая школа, функцыянавала 7-гадовая школа, у якой вялікі працэнт складалі дзеці з вёсак, таму пры школе быў арганізаванаыі iтэрнат на 50 чалавек. Дзейнічала вячэрняя школа для дарослых з 70 навучэнцамі: 52 мужчыны і 18 жанчын. У студзені 1926 годзе быў адкрыты дзіцячы сад, у вёсках Жыгулі і Сар'я - польска-беларускія школы.

У сельскай мясцовасці ў школах навучалася ад 40 да 50% усіх дзяцей школьнага ўзросту, а ў горадзе - да 70%. Значна павялічыць колькасць школ не ўяўлялася магчымым з-за фінансавых цяжкасцяў, а таксама ў сувязі з недахопам настаўнікаў.

Працавалі курсы па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. У 1924/1925 навучальным годзе на іх навучалася 212 чалавек: 143 мужчыны і 69 жанчын. У 1925/1926 навучальным годзе пры школах было адкрыта яшчэ 17 пунктаў і асобна арганізавана 4 пункты. Заняткі на курсах праходзілі паспяхова.

З культурна-асветніцкіх устаноў у раёне былі адзін народны дом у г. Дрыса, бібліятэка і 3 хаты-чытальні ў вёсках Жоўнiна, Сар'я, Каркалец.

Што ж тычыцца аховы здароўя, то лекараў у раёне не хапала, не было інфекцыйнага і псыхіятрычнага аддзяленняў, слаба вялася медыцынская асвета сярод насельніцтва з-за недахопу спецыялістаў і іх загружанасці працай. У г. Дрыса знаходзілася 1 бальніца на 15 ложкаў і пры ёй амбулаторыя. У бальніцы працавалі 2 урачы, 1 фельчар, 1 фельчар-акушэрка, сястра міласэрнасці і 3 сядзелкі. У м. Росіца сельскае насельніцтва абслугоўваў амбулаторны пункт са штатам: лекар, фельчар і акушэрка. Характэрна, што лекара ўдалося запрасіць па сумяшчальніцтву ў снежні 1925 г. з памежнага атрада.

Самымі распаўсюджанымі інфекцыйнымі хваробамі ў той перыяд былі кароста (888 выпадкаў захворванняў), грып (378), адзёр (138), сухоты лёгкіх (110), шкарлятына (32), сыпны тыф (27).

Адной з самых важных праблем у раёне была праблема землеўпарадкавання, так як перадача зямлі пасля рэвалюцыі адбывалася стыхійна: самі сяляне забіралі зямлю памешчыкаў і размяркоўвалі яе, у выніку чаго стварыліся заблытаныя зямельныя адносіны.

Да 1 студзені 1925 г. землекарыстанне ў раёне ўяўляла сельскагаспадарчыя арцелі, празпалоснае карыстанне, пасёлкі, хутары, вотруб'е, дзяржаўную зямельную маёмасць, ўключаючую рэкі і азёры, зямлі спецыяльнага прызначэння - жалезныя дарогі.

У сакавіку - красавіку 1925 г. налiчвалася 1106 гаспадарак, якім неабходная была прырэзка 3880 дзесяцін зямлі.

На 1926 годзе быў складзены план па падрыхтоўцы землеўпарадкавальных работ на плошчы 6784 дзесяціны. У Бігосаўскім сельсавеце меркавалася правядзенне землеўпарадкавання на латвійскай і польскай граніцах ў 19 паселішчах на тэрыторыі 5099 дзесяцін, у Расіцкім і Сардыкскiм сельсаветах - у 3 селішчах на тэрыторыі адпаведна ў 768 і 621 дзесяціну і ў Жоўнiнскiм сельсавеце - у 2 селішчах на плошчы ў 296 дзесяцін.

У сувязі з адсутнасцю ў раёне прамысловасці насельніцтва займалася ў асноўным земляробствам. Аднак, з-за першай Сусветнай і грамадзянскай войнаў, акупацыі раёна немцамі, затым палякамі пасяўныя плошчы скараціліся ў параўнанні з даваенным перыядам да 52%. Але ўжо ў 1926 г. яны значна павялічыліся. Усяго пад пасевамі было занята 23716 дзесяцін. У параўнанні з 1924 г. азімы клін павялічыўся на 19%, палi ячменю, аўса - на 30%, а тэхнічных культур - 120%.

Гэта толькі некаторыя факты з архіўных крыніц. Уважліва працуючы з дакументамі, можна атрымаць больш поўнае ўяўленне аб становішчы спраў у Дрысенскім раёне ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя.

Галерэя малюнкаў