Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 кастрычніка 2021

Жыхарка Верхнядзвінска ўзнагароджана Ордэнам Маці

14 шматдзетных жанчын з Віцебскай вобласці ўдастоены высокай дзяржаўнай узнагароды - Ордэна Маці. Уручэнне ордэнаў прымеркавана да Дня маці.

Ордэн Маці атрымае прадстаўніца Верхнядзвінскага раёна - Лайша Жанна Рыгораўна!

Сям'я Лайша - Жанна Рыгораўна, муж Аляксандр Аляксандравіч і іх пяцёра дзяцей, пражываюць у г. Верхнядзвінску.

Кіраўнік сямейства працуе ў лясгасе, а мама - майстар змены хлебабулачнага цэха на хлебазаводзе. Да гэтага працавала памочнікам выхавальніка ў дзіцячых садках, знаходзячыся ў дэкрэтным адпачынку, адвучылася завочна па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль». Абодва таксама са шматдзетных сем'яў: у Жаны Рыгораўны ёсць брат і сястра, а яе муж з сям'і, дзе выхоўвалася пяцёра дзяцей. Напэўна, таму і не спалохаліся статусу шматдзетных, хоць і разумелі, што будзе няпроста.

- Дзяцей мы вучым заўсёды адказваць за свае ўчынкі, - кажа Жанна Рыгораўна. - А яшчэ жыць дружна, разумець, што бліжэй, чым браты і сёстры, у іх нікога ў жыцці няма. Вядома, старэйшыя заўсёды дапамогуць нагледзець за малодшымі, яны да гэтага адказна ставяцца. У нашым доме заўсёды весела, у ім гучаць галасы дзяцей. Мы любім адзначаць разам святы, але з-за пазменнай працы так не заўсёды атрымліваецца. Тым больш цэнім моманты, калі ўся сям'я ў зборы. На прысядзібным участку любім гатаваць шашлыкі. А калі з'яўляецца вольная хвілінка, я бяру вуду і іду на рэчку лавіць рыбу. У гэтым годзе, напрыклад, выцягнула някепскага шчупака. Рыбалка - наша агульнае сямейнае захапленне. Навіна аб тым, што яе прадставілі да ўзнагароджання Ордэнам Маці, па словах Жанны Лайша, стала для яе нечаканай, але вельмі прыемнай. Узнагарода стане яшчэ і добрым падарункам да юбілейнага дня нараджэння шматдзетнай мамы - яго яна адзначыць 17 кастрычніка.