Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 мая 2022

У Віцебскай вобласці стартавала дэкада кібербяспекі

 У Віцебскай вобласці з 23 мая па 1 чэрвеня пройдзе дэкада кібербяспекі "Кібердзеці".

Прафілактычная акцыя ўключае ў сябе комплекс мерапрыемстваў па шырокамаштабным інфармаванні насельніцтва аб сучасных метадах і спосабах падману, якія выкарыстоўваюцца кібермашэннікамі ў сетцы Інтэрнэт, мерах процідзеяння і прафілактыкі.

Кібердэкада накіравана на тое, каб павысіць лічбавую пісьменнасць навучэнцаў, іх бацькоў, педагогаў.

Прафілактычныя гутаркі адбудуцца ва ўстановах адукацыі, арганізацыях, на прадпрыемствах. У навучальных і працоўных калектывах супрацоўнікі міліцыі раскажуць пра тое, як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў.  Агучаць рэкамендацыі аб абароне акаўнтаў у сацыяльных сетках, пра рызыкі зносін дзяцей з віртуальнымі незнаёмцамі. Жыхары Віцебшчыны даведаюцца таксама аб адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні ў сеткі інтэрнэт, у лік якіх уваходзяць загадзя ілжывыя паведамленні аб мініраванні.