Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 ліпеня 2021

У Сар'і пройдуць мерапрыемствы да Дня сям'і, любові і вернасці

Па традыцыі 8 ліпеня, у Дзень памяці святых благаверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, мы адзначаем Дзень сям'і, любові і вернасці.

Цэнтрам захавання духоўных сямейных каштоўнасцяў у нашым раёне стала Сар'я, дзе штогод да Дня памяці благаверных праходзяць Набажэнствы ў царкве Успення Найсвяцейшай Багародзіцы і тэматычныя мерапрыемствы.

Праграма свята:

Храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы

8.30 Сустрэча біскупа Полацкага і Глыбоцкага Ігната. Асвячэнне прастола ў храме Успення Прасвятой Багародзіцы. Боская літургія.

10.30 Малебен, Хросны ход.

11.00 Прывітальнае слова да ўдзельнікаў і гасцей свята.

11.30-12.00 Перапынак на абед.

08.30-12.00 Праца царкоўнай лаўкі.

Сар'янскi сельскі Дом культуры

12.00-13.00 «Вылячэнне каханнем» - канцэртная праграма творчых калектываў Сар'янскага СДК.

11.00-17.00 Праца выстаў духоўнай літаратуры, мастацкай творчасці Сар'янскага дома культуры, фотавыстаў «Храмы Верхнядзвіншчыны», «Верхнядзвінску - 635!».

У сувязі з правядзеннем свята будуць арганізаваны аўтобусныя рэйсы па маршрутах:

- г. Верхнядзвінск - аг. Сар'я, з адпраўленнем ад аўтобуснай станцыі г. Верхнядзвінска ў 08.30;

- аг. Сар'я - г. Верхнядзвінск, з адпраўленнем з аг. Сар'я ў 13.30.