Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 мая 2022

Наш зямляк атрымаў узнагароду з рук Міністра абароны

Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін ушаноўваў 60 ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія дабіліся лепшых вынікаў у баявой падрыхтоўцы ў 2021/2022 навучальным годзе. Мерапрыемства прайшло ў Цэнтральным доме афіцэраў. На цырымонію прыбылі салдаты і сяржанты з розных воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл. Ганаровымі гасцямі ўрачыстага мерапрыемства сталі маці ваеннаслужачых.


Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін падзякаваў маці ваеннаслужачых тэрміновай службы за добрае выхаванне дзяцей, дапамогу і падтрымку, якую яны аказваюць ім на жыццёвым шляху. Падчас ушанавання салдаты і сяржанты былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі - гадзінамі, а іх маці - падзячнымі лістамі і святочнымі букетамі. Кожны ўшаноўваны вайсковец з рук Міністра абароны Беларусі атрымаў Мерч Першага «Вы прыгажуны»!


Сярод узнагароджаных – ваеннаслужачы 1 гарматнага самаходна-артылерыйскага дывізіёна 231 артылерыйскай брыгады вёскі Бароўка Верхнядзвінскага раёна малодшы сяржант Ягор Марачкоўскі і яго маці Аксана Уладзіміраўна. «Я проста адказна ставіўся да задач, якія на мяне ўскладзены, стараўся атрымліваць максімум карысці ад сваёй службы, бо гэта бясцэнны досвед. Першы час было цяжка: новая абстаноўка, людзі, задачы, але пасля адаптаваўся і прывык», - сказаў Ягор.

Як распавяла яго мама, ёй было прыемна атрымаць прызнанне як добрай матулi. Яна ганарыцца, што яе сын - салдат беларускага войска, яго паважаюць і прызнаюць у калектыве. «Мне здаецца, што выгадаваць сумленнага і прыстойнага грамадзяніна сваёй краіны - вялікая заслуга для маці», - падкрэсліла Аксана Уладзіміраўна.

 

Ва ўшаноўваемых ваеннаслужачых і іх маці быў насычаны і вельмі эмацыйны дзень. Наш зямляк малодшы сяржант Ягор Марачкоўскі са сваёй мамай Аксанай Уладзіміраўнай наведалі Палац Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Быў арганізаваны святочны канцэрт. Скончылася мерапрыемства смачнай вячэрай.

Наш воін Ягор сыходзіць «на грамадзянку», прайшоўшы ўнікальную вайсковую школу, атрымаўшы добры жыццёвы вопыт і спазнаўшы сапраўднае мужчынскае сяброўства. Паўтара гады таму ён прыходзіў зусім іншым - зараз гэта памужнелы хлопец, які асвоіў самую што ні на ёсць мужчынскую прафесію. На справе які даказаў сабе, сваім родным і блізкім, што ён - сапраўдны абаронца Радзімы.

Андрэй Ярмола.

Фота Андрэй Ярмола і Ян Гарбанюк, «Ваяр».