Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 ліпеня 2021

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 635-гадовым юбілеем горада Верхнядзвінска

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары і госці раёна!

Сардэчна віншуем вас з 77-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 635-гадовым юбілеем горада Верхнядзвінска!

Гэтыя вялікія святы звязаны ў адзін вянок нашай еднасці, імкнення да міру і свабоды, дружбы і добрасуседства. Найвялікшай каштоўнасцю нашага народа з’яўляецца магчымасць жыць на свабоднай зямлі, плённа працаваць, выхоўваць дзяцей пад мірным небам.

Адвечнае жаданне незалеж-насці і міру ўмацоўвала мужнасць беларусаў у барацьбе з захопнікамі. Свабода Айчыны далася дарагой цаной – у гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь заплаціла за яе жыццём кожнага чацвёртага свайго жыхара, а наш раён – кожнага другога. Сёння мы схіляем галовы перад памяццю ўсіх, хто загінуў у баях, нявіннымі ахвярамі нацыстаў і аддаём даніну глыбокай павагі пакаленню, якое адстаяла мірнае жыццё і здабыло Перамогу. Гэтыя ўдзячнасць і памяць перадаюцца з пакалення ў пакаленне і вучаць нас шанаваць і прымнажаць свае галоўныя заваёвы.

За гады незалежнасці наша краіна дасягнула прыкметных здабыткаў ва ўсіх сферах жыцця. Сёння намаганні дзяржавы накіраваны на абарону яе суверэнітэту, аб’яднанне людзей агульнай мэтай – разам працаваць над захаваннем міру і спакою ў грамадстве, развіццём эканомікі і сацыяльнай сферы, павышэннем дабрабыту. Год народнага адзінства даў старт новым пачынанням і праектам у гэтым накірунку.

Мы ганарымся, што жывем у дзяржаве, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, знаходзяць адлюстраванне ў эканамічным, сацыяльным і культурным узаемадзеянні. Сустракаючыся з сябрамі на Кургане Дружбы, мы зноў пацвярджаем сваю прыхільнасць гэтаму стваральнаму працэсу.

Сёлета з галоўным дзяржаўным святам супаў 635-гадовы юбілей нашага горада. Верхнядзвінск сустракае знамянальную дату новымі працоўнымі і творчымі дасягненнямі, упрыгожанымі вулі-цамі і вялікай святочнай праграмай. Мы рады гасцям і гатовы падзяліцца шматлікімі здабыткамі.

Свята напаўняе аптыміз-мам і жаданнем і далей імкнуцца да росквіту Радзімы. У кожнага з нас ёсць магчымасць праявіць сваю любоў да роднага краю канкрэтнымі справамі. Жадаем плённых здабыткаў на гэтым шляху. Моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.