Акцыя «Увага - дзеці!» пройдзе ў Беларусі з 25 мая па 5 чэрвеня
"Для папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей і ў сувязі з заканчэннем навучальнага года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 25 мая па 5 чэрвеня ДАІ правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!".
Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.
Для папярэджання траўматызму непаўналетніх у дні правядзення спецмерапрыемства, рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца ў абавязковым парадку з уключаным блізкім святлом фар. За невыкананне гэтага патрабавання Правілаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 3-х базавых велічынь.
АДАІ Верхнядзвінскага РАУС