Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 верасня 2021

Аб маркіроўцы рэшткаў тавараў

У адпаведнасці з пералікам тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, вызначаным у дадатку 2 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2011 № 1030 (далей - пералік), з 01.11.2021 уводзіцца маркіроўка сродкамі ідэнтыфікацыі абутку, з 01.12.2021 - шын і пакрышак пнеўматычных гумавых новых, з 01.03.2022 - асобных тавараў лёгкай прамысловасці. Пры гэтым маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі падлягаюць таксама рэшткі тавараў, наяўныя на дату ўвядзення маркіроўкі ў суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць, аптовы і (або) раздробны гандаль такімі таварамі.

У гэтай сувязі звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пунктам 7 Інструкцыі аб парадку маркіроўкі рэшткаў тавараў, зацверджанай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 03.05.2021 № 17 (далей - пастанова № 17), у мэтах арганізацыі бесперабойнага гандлю суб'екты гаспадарання маюць права правесці інвентарызацыю рэшткаў тавараў да даты ўвядзення маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі і ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб парадку абароту кодаў маркіроўкі, сродкаў ідэнтыфікацыі, абароненых матэрыяльных носбітаў, абароненых матэрыяльных носбітаў з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі, знакаў абароны, характарыстыках сродкаў ідэнтыфікацыі, зацверджанай пастановай № 17, набыць сродкі ідэнтыфікацыі.

У мэтах прадастаўлення суб'ектам гаспадарання магчымасці своечасовага набыцця кодаў маркіроўкі (сродкаў ідэнтыфікацыі) РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» выдача кодаў маркіроўкі (сродкаў ідэнтыфікацыі) беларускага ўзору для маркіроўкі рэшткаў тавараў будзе забяспечана:

для абутку - з15.10.2021;

для шын - з 01.11.2021;

для тавараў лёгкай прамысловасці - з 01.02.2022.

Адначасова звяртаем увагу, што тавары, у тым ліку іх рэшткі, прызнаюцца маркіраванымі, калі на іх або іх упакоўку ва ўстаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам парадку нанесены сродкі ідэнтыфікацыі і дакладныя звесткі, пра такія тавары, нанесеных на іх або іх упакоўку сродках ідэнтыфікацыі ўтрымліваюцца ў дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі (далей - сістэма маркіроўкі).

Улічваючы выкладзенае, пасля нанясення сродкаў ідэнтыфікацыі на рэшткі абутку, шын і тавараў лёгкай прамысловасці суб'ектам гаспадарання неабходна ўнесці звесткі, устаноўленыя пастановай № 17, у сістэму маркіроўкі.

Тэхнічная магчымасць унясення суб'ектамі гаспадарання звестак у сістэму маркіроўкі аб рэштках тавараў будзе прадастаўлена з дат увядзення маркіроўкі тавараў:

для абутку - з 01.11.2021;

для шын - з 01.12.2021;

для тавараў лёгкай прамысловасці - з 01.03.2022.

Згодна з інфармацыяй Мінфіна для суб'ектаў гаспадарання
РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» загадзя будзе прадастаўлена тэставая зона для навучання і правядзення неабходных падрыхтоўчых мерапрыемстваў. Для маркіроўкі рэшткаў абутку тэставая зона будзе прадастаўлена з 01.10.2021, пра што суб'екты гаспадарання, якія зарэгістраваны ў сістэме маркіроўкі, будуць праінфармаваны РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» дадаткова.

ІМПЗ па г. Наваполацку