Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 мая 2020

29 мая 2020 года Дзяржаўтаінспекцыяй Рэспублікі Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Увага - дзеці!»

Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства - папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць ўсеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць ўзровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 8 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. У маі мінулага года было зарэгістравана 9 ДТЗ з удзелам дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і у дварах.

Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб захаванне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы. Памятаеце, што дзеці заўсёды глядзяць на вас. Бо, калі на іх вачах дарослы чалавек парушае Правілы дарожнага руху, ён задумваецца: «А чаму мне нельга?» будзьце дастойным прыкладам паводзін на дарозе.

Таксама нагадваем, што з 25 мая па 5 чэрвеня 2020 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!».

У перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага супрацоўнікамі ДАІ будзе надавацца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы дзяцей.

 

Аддзяленне ДАІ Верхнядзвінскага РАУС