Насельніцтва
Насельніцтва раёна складае 21573 чал., у тым ліку 8531 – гарадское і 13042 – сельскае.
Больш за 80% насельніцтва складаюць беларусы, 10% - рускія. Пражываюць таксама украінцы, латыші, палякі, яўрэі, літоўцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.
У склад раёна уваходзяць:
г. Верхнядзвінск з насельніцтвам 7 320 чалавек;
г.п. Асвея, дзе жывуць 1 211 чалавек;
265 населенных пунктаў.