Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная, д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 6-33-47 с 8.00 до 20.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 20.00
Электронная почта райисполкома:
vdv-rik@vitobl.by

Верхнедвинский районный исполнительный комитет Туристический комплекс «Лесниково» Верхнедвинск с высоты птичьего полета Верхнедвинский Ян-сыродел Площадь Юбилейная
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Туристический комплекс «Лесниково»
Верхнедвинск с высоты птичьего полета
Верхнедвинский Ян-сыродел
Площадь Юбилейная
Главная / Новости / Новости района
5 августа 2022

Запрашаем на ўрачыстасці ў Росіцу

5-6 жніўня ў Росіцкім касцёле Найсвяцейшай Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія. Урачыстасці пачнуцца вечарам у пятніцу: у 20 гадзін – Акафіст росіцкім мучанікам, у 21 гадзіну – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, у 22 гадзіны адбу-дзецца духоўная канферэнцыя, будзе магчымасць споведзі. Апоўначы пачнецца ўрачыстая Святая Імша. У 2 гадзіны адбудзецца працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа, у 3 гадзіны – росіцкі Крыжовы шлях, 4.30 – Малітва праслаўлення. У суботу, 6 жніўня, у 7.30 адбудзецца Літургія Усходняга абраду, у 10 гадзін пачнецца Святая Імша на заканчэнне ўрачыстасцяў. У сувязі з правядзеннем 5-6 жніўня ў Росіцы духоўных мерапрыемстваў, прысвечаных памяці росіцкіх мучанікаў, будуць арганізаваны дадатковыя
рэйсы аўтобусаў: 5.08.2022 г. – па маршруце Верхнядзвінск-Росіца з адпраўленнем ад
аўтастанцыі Верхнядзвінска ў 21 гадзіну; 6.08.2022 г. – па маршруце Росіца-Верхнядзвінск з адпраўленнем з Росіцы па заканчэнні Крыжовага шляху. Увага! Для прыезду ў Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, неабходна мець пры сабе пашпарт.

Интернет-ресурсы