Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная, д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 6-33-47 с 8.00 до 20.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 20.00
Электронная почта райисполкома:
vdv-rik@vitebsk.by

Верхнедвинский районный исполнительный комитет Туристический комплекс «Лесниково» Верхнедвинск с высоты птичьего полета Верхнедвинский Ян-сыродел Площадь Юбилейная
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Туристический комплекс «Лесниково»
Верхнедвинск с высоты птичьего полета
Верхнедвинский Ян-сыродел
Площадь Юбилейная
Главная / Новости / Новости района
16 декабря 2016

У ААТ "Шайцерава" уведзена ў строй рэканструяваная малочна-таварная ферма "Ляшчылава"

У сельгаспрадпрыемстве пяць МТФ, "Ляшчылава" – апошняя па чарзе, якая патрабавала рэканструкцыі. Будоўлю шайцераўцы пачалі сваімі сіламі яшчэ ў маі, пакуль жывёла знаходзілася на пашах. Разабралі будынак да фундаменту і нанова ўзвялі яго, каб ферма адпавядала сучасным патрабаванням і магчымасцям тэхнікі, якая яе абслугоўвае.

Раней гэта было памяшканне, прыстасаванае для ўтрымання цялят. У старым будынку панавала ручная праца. Не было малакапроваду, кармы развозілі на павозках і раздавалі жывёле ўручную.

Тут 108 кароў. У новых памяшканнях – чыста і камфортна. Хапае святла – у прыўзнятым даху зроблены вокны. Гэта дазваляе таксама эканоміць электрычнасць. Па шырокіх праходах з лёгкасцю пройдзе кормараздатчык. Устаноўлены малакапровад. Зараз манціруецца ацяпленне, даводзяцца да ладу бытавыя памяшканні, душавыя пакоі.

У "Ляшчылаве", як і на ўсіх МТФ гаспадаркі, строга выконваюцца тэхналагічныя рэгламенты. Таму за 11 месяцаў бягучага года тут атрымалі ў сярэднім 6754 літра малака на карову. І якасць прадукцыі – высокая. Малако здаецца гатункам "экстра".

Интернет-ресурсы