Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная, д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 6-33-47 с 8.00 до 20.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 20.00
Электронная почта райисполкома:
vdv-rik@vitebsk.by

Верхнедвинский районный исполнительный комитет Туристический комплекс «Лесниково» Верхнедвинск с высоты птичьего полета Верхнедвинский Ян-сыродел Площадь Юбилейная
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Туристический комплекс «Лесниково»
Верхнедвинск с высоты птичьего полета
Верхнедвинский Ян-сыродел
Площадь Юбилейная
Главная / Новости / Новости района
7 декабря 2016

«Эканом плюс» запрашае пакупнікоў

У мікрараёне г.Верхнядзвінска адкрыўся магазін “Эканом плюс” і гасцінна расчыніў дзверы для дэгустацыі вырабаў філіяла “Верхнядзвінскі хлебазавод” РУВП “Віцебскхлебпрам”.

Індывідуальныя прадпрымальнікі Міхаіл і Вольга Кавалёнак выкупілі пустуючы будынак былога фірменнага магазіна хлебазавода. Зрабілі рамонт, добраўпарадкавалі памяшканні. Цяпер “Эканом плюс” – пашыраная версія прадуктовай кропкі, з якой пачыналі прадпрымальніцтва. Дарэчы, яе, як і магазінчык парфуму, зачыняць не плануюць.

Зручны графік работы новага магазіна – з 7.30 і да 23.00 без перапынку на абед і без выхадных. У змене працуюць тры прадаўцы. Як жартуюць уладальнікі, у магазін можна трапіць і да работы, і пасля яе.

У “Эканоме” прадастаўлены шырокі асартымент прадукцыі – малочных і каўбасных вырабаў, паўфабрыкатаў, садавіны, круп, прадуктаў для дзіцячага харчавання, разнастайных прысмакаў, кавы і гарбаты, сокаў і многае іншае.

Аднак, бадай, самае галоўнае, што тут можна набыць хлебабулачныя і кандытарскія вырабы верхнядзвінскага хлебазавода. Усяго да 15 найменняў. Хлеб заўсёды свежы – яго прывозяць два разы на дзень. А вечарам можна паласавацца і гарачым.

Аб тым, што прадукцыя хлебазавода карыстаецца попытам, сведчыла дэгустацыя, падчас якой пакупнікі падыходзілі, цікавіліся навінкамі, спрабавалі кандытарскія і хлебабулачныя вырабы і тут жа набывалі падобныя ў магазіне.

Верхнядзвінскія хлебапёкі пастаянна працуюць над пашырэннем асартыменту, выкарыстоўваюць розныя віды фасоўкі прадукцыі, а тэрмін годнасці вырабаў не перавышае 30 сутак.

Интернет-ресурсы