Адрас: 211631, г.Верхнядзвінск,
вул.Кааператыўная, д.1
Тэлефон прыёмнай:
8 (02151) 6-33-47 з 8.00 да 20.00
Тэлефон «гарачай лініі»:
8 (02151) 6-33-47 з 8.00 да 20.00
Электронная пошта райвыканкама:
vdv-rik@vitobl.by

Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт Турыстычны комплекс «Леснікова» Вуліца Савецкая Верхнядзвінскі Ян-сырароб Плошча Юбілейная
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Турыстычны комплекс «Леснікова»
Вуліца Савецкая
Верхнядзвінскі Ян-сырароб
Плошча Юбілейная
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
13 студзеня 2022

Дзед Баюн, Весялінка і Сплюша: у Віцебску прадставiлi лялек, якія размаўляюць на беларускай мове

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыўся выставачны праект калекцыянераў Алены і Алега Карпіцкіх "А ў дзяцінства зазірнуць так хочацца", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

На выставе прадставiлi лялек, гульні і цацкі часоў СССР. "Дарослыя змогуць у думках вярнуцца ў свет свайго дзяцінства, панастальгіраваць, падзяліцца з дзецьмі ўспамінамі, а юныя госці трапяць у зімовую казку. На вернісажы адбудзецца сустрэча з дзіцячым аўтарам Ірынай Токаравай", - расказалі ў музеі.

Адметнасцю выставы сталi лялькі ручной работы, якія размаўляюць на беларускай мове, праекта "Лялька.Бай" ад Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. У абласным музеі прадставiлi трох персанажаў. Гэта Дзед Баюн, які расказвае беларускія казкі, прыгажуня Весялінка, якая з пяшчотай у голасе выконвае народныя песні, Сплюша - засыпае пад калыханку. Унутры лялек устаноўлены невялікія калонкі, якімі можна кіраваць са смартфона. Праект "Лялька.Бай" у 2020 годзе заявіў аб сабе на конкурсе "100 ідэй для Беларусі", а таксама стаў адным з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Беларускі інавацыйны фонд выдзеліў аўтарам больш за Br15 тыс.

Выстава будзе працаваць да 23 студзеня.

БелТА

Інтэрнэт-рэсурсы