Адрас: 211631, г.Верхнядзвінск,
вул.Кааператыўная, д.1
Тэлефон прыёмнай:
8 (02151) 6-33-47 з 8.00 да 20.00
Тэлефон «гарачай лініі»:
8 (02151) 6-33-47 з 8.00 да 20.00
Электронная пошта райвыканкама:
vdv-rik@vitebsk.by
ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас»
Сайт ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас» http://vrhleshos.by/
Сайт Віцебскага ДВЛГА http://vitebsk.mlh.by/
Дырэктар - Студзенкоў Андрэй Іванавіч, тэл. 5 57 84
ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас» утвораны ў 1960 годзе.
Да 7 студзеня 1963 года называўся Дрысенскі лясгас.
Складаецца з 9 лясніцтваў:
Бігосаўскага - 5-87-08
Барковіцкага - 5-43-95
Верхнядзвінскага - 5-24-56
Дзярновіцкага - 2-42-36
Ігналінскага - 2 -36-29
Леанішанскага - 2-40-60
Асвейскага - 2-43-95
Сар'янскага - 2-76-39
Стралкоўскага - 2-34-41
Дрэваапрацоўчага цэху, гаража, апарата кіравання.
Колькасць працуючых - каля 380 чалавек летам, зімой - 360 (на восень і зіму звальняюцца сезонныя рабочыя).
Агульная плошча , занятая лясгасам - 103795 гектараў.
Плошча, пакрытая лесам - 91546 гектараў.
Дзейнасць:
Пасадка лесу, догляд за лесам, нарыхтоўка драўніны, распілоўка піламатэрыялаў, рэалізацыя драўніны і піламатэрыялаў.
Вялікую долю дзейнасці лясгаса займае ўборка лесу ад захламленасці, ад смецця, асабліва ў месцах масавага адпачынку, у водаахоўных зонах, паблізу вадаёмаў, уздоўж аўтамабільных дарог, у месцах, набліжаных да Верхнядзвінска і іншых населеных пунктаў, абсталяванне месцаў адпачынку альтанкамі.
Асаблівае месца ў дзейнасці Верхнядзвінскага лясгаса займае стварэнне і развіццё дэндрарыя. Дэндрарый - гэта свайго роду ландшафтны парк, дзе з улікам рэльефу мясцовасці разбітыя алеі, збудаваны альтанкі, вадаёмы.