Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
21 красавіка 2020

Увод жылля ў Беларусі ў I квартале павялічыўся на 9,7 працэнта

У Беларусі ў I квартале 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 956,4 тыс. кв.м жылля. Гэта на 9,7 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 10,7 тыс. новых кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 332,2 тыс. кв.м, або 34,7 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнай колькасці ўведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 243,9 тыс. кв.м.

Для шматдзетных сем'яў уведзена 152,8 тыс. кв.м жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 295,9 тыс. кв.м жылля, або 30,9 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.