Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
9 красавіка 2020

У Беларусі скарэкціраваны прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на 2020-2021 гады

Міністэрства эканомікі Беларусі скарэкціравала прагнозныя індэксы цэн у будаўніцтве на 2020 і 2021 гады і ўстанавіла прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на 2022 год. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 20 сакавіка нумар 3, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Згодна з пастановай, сярэднегадавы прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на бягучы год складзе 107,5 працэнта, у 2021 годзе - 106,5 працэнта. Адпаведны паказчык на 2022 год устаноўлены ў памеры 106,1 працэнта. "Паказчыкі былі скарэкціраваны з улікам змянення асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на перыяд да 2022 года, тэхналагічнай структуры інвестыцый у асноўны капітал і структуры будаўніча-мантажных работ па элементах затрат", - адзначылі ў міністэрстве.

Таксама пры вызначэнні паказчыкаў былі разлічаны сярэднегадавыя прагнозныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ у памеры 109,4 працэнта на 2020 год, 108,5 працэнта - на 2021 год і 108,1 працэнта на 2022-і.

Як растлумачыў начальнік упраўлення эканомікі будаўніцтва Мінэканомікі Віктар Каваленка, прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве адлюстроўвае змяненне кошту будаўніцтва аб'екта з даты пачатку распрацоўкі каштарыснай дакументацыі да завяршэння нарматыўнага тэрміну будаўніцтва. "Гэты паказчык неабходны для складання каштарыснай дакументацыі пры будаўніцтве. А ўлічваючы тое, што працэс стварэння аб'екта з пачатку распрацоўкі каштарыснай дакументацыі да завяршэння нарматыўнага тэрміну яго будаўніцтва, як правіла, не перавышае трох гадоў, было прынята рашэнне распрацоўваць і зацвярджаць прагнозныя індэксы цэн у будаўніцтве менавіта на трохгадовы перыяд", - адзначыў распрацоўшчык дакумента.