Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20 красавіка 2020

Грузаперавозкі транспартных прадпрыемстваў Беларусі ў І квартале скараціліся на 10,5 працэнта

Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі ў І квартале 2020 года перавезлі 89,7 млн т грузаў, або 89,5 працэнта да студзеня-сакавіка 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Грузаабарот склаў 29,1 млрд тона-кіламетраў, або 87,4 працэнта да адпаведнага перыяду 2019 года.

Паслугамі пасажырскага транспарту ў першым квартале бягучага года скарысталіся 475,9 млн чалавек, або 96,3 працэнта да студзеня-сакавіка 2019-га. Пасажыраабарот склаў 5780,2 млн пасажыра-кіламетраў, або 98,7 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2019 года.